Адмін цыбулінкі
cblnq.bsky.social
Адмін цыбулінкі
@cblnq.bsky.social
Самыя важныя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі ➡️ https://t.me/cblnq
з цікавага, у чатах на японскай мове запыты даволі грунтоўныя. спрабуюць адключыць фільтры, мараль і г.д.

на гішпанскай шмат кансьпіралёгіі
August 6, 2025 at 12:55 PM
Наконт генэтычных праграм у сысуноў цяпер могуць паспрачацца японскія навукоўцы. Яны зладзілі досьледы на мышах і заўважылі, што дэфіцыт жалеза падчас цяжарнасьці літаральна запускаў зьмену полу ў эмбрыёнаў:

t.me/cblnq/2564
cybulinka
Нястача жалеза ў маці падчас цяжарнасьці можа запусьціць зьмену полу эмбрыёнаў Навукоўцы з Унівэрсытэту Осака выявілі, што дэфіцыт жалеза ў арганізьме самкі мышы можа справакаваць пераўтварэньне самц...
t.me
June 12, 2025 at 12:10 PM
а мне вунь прыляцела пару тыдняў таму на вуліцы "смотрі какой сексі". Я не зразумеў, гэта пад'ябаць хацеў хлопец, ці сапраўды. Але я з імунітэтам, бо ў адной асаблівай школе мяне вучаніца данімала "трахацца будзем?". Тады жорстка было: стрэс, картызол, +20 кг і звальненьне)
May 3, 2025 at 3:14 PM
лол, але гэта крыху іншы кантынгент.
May 3, 2025 at 3:10 PM
Падаецца, гэтым мужчынам з дасьедаваньня дастаткова было стварыць жаночы акаўнт у тві..Х і паўдзельнічаць ў спрэчках. Я некалі так рабіў, і мне даволі хутка прыляцеў абразьлівы камэнт.
May 3, 2025 at 11:09 AM
На жаль, тут няма сэнсу ў ГМ-тэхналёгіях, бо наяўнасьць “варыянта гена атлусьценьня” не гарантуе тое, што чалавек/лябрадор будзе поўным, як і наадварот. Сюды ж дадаем Альцгаймэраўскі APOE, ракавыя BRCA1,2 і інш. Аніякіх гарантый.
March 17, 2025 at 6:35 PM
Так, яны панапісвалі пра вяртаньне ўзад экасыстэм, і пра клімат, быццам гэта адзіны шлях уратаваньня плянэты.
Рызыкі вялікія, і невядома, ці спрацуе
March 4, 2025 at 7:16 PM
Ахаха, сапраўды)
March 4, 2025 at 6:32 PM
Аналіз крыві й ЭКГ сьцьвердзілі дыягназ. Доктара шпіталізавалі й паставілі стэнты ў артэрыі, каб нармалізаваць крывябег.

Нейкі сюжэт сэрыяла на Netflixʼе.

tadh.com/news/take-ca...
February 21, 2025 at 12:27 PM
І па рэцэптах Алены Браніславаўны
February 20, 2025 at 9:45 PM
Таксама аўтары мяркуюць, што калі б працэс навучаньня працыгваўся далей, рыбкі навучыліся б адрозьніваць людзей і па дробных дэталях.

www.ab.mpg.de/660867/news_...
Wild fish can recognize individual divers
Fish used visual differences between divers to recognize the person who rewarded them
www.ab.mpg.de
February 20, 2025 at 3:09 PM
Цікава, што калі пара дайвэраў была ў аднолькавых гарнітурах, то рыбкі не праяўлялі актыўнасьці. То бок, пазнаваньне адбываецца па зьнешніх рысах (колер). Такім жа чынам і дайвэры пазнаюць адзін аднаго пад вадой.
February 20, 2025 at 3:09 PM
Цяпер нямецкія дасьледнікі зладзілі досьледы, дзе паказалі, што рыбкі сапраўды запамінаюць дайвэраў па гарнітурах. Рыбак спачатку прывучылі да аднаго чалавека, які карміў іх і меў зыркі гарнітур, а потым у ваду сталі апускацца й іншыя дайвэры. Аднак рыбкі плылі толькі за тым, каго яны знаюць.
February 20, 2025 at 3:09 PM
Не факт, што ён гэтага набраўся ад бацькоў. Дзеці, пакуль вучацца гаварыць, чапляюць словы адусюль, а потым складаюць іх у сказы, якія дарослым могуць падацца абразьлівымі ці недарэчнымі. Я б не чакаў нейкай сантабарбары)
February 14, 2025 at 4:01 PM