Адмін цыбулінкі
cblnq.bsky.social
Адмін цыбулінкі
@cblnq.bsky.social
Самыя важныя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі ➡️ https://t.me/cblnq
пачытаць гуткаркі карыстальнікаў з chatgpt не пасьпеў, але ў гугле яшчэ ёсьць ліставаньні з grok.
і каб захаваць веру ў чалавецтва, лепей іх не чытаць.
August 6, 2025 at 12:53 PM
"генэтычны форд бульбы"
August 1, 2025 at 12:06 AM
51-гадовы амэрыканец, які 11 гадоў таму перайшоў з цыгарэт на вэйп, памёр ад агрэсыўнага раку лёгкіх. Ад выяўленьня да сьмерці прайшло каля 3 месяцаў. Ці вэйп стаў прычынаю хваробы — высьвятляюць.
amjcaserep.com/abstract/ful...
June 22, 2025 at 3:40 PM
У некаторых жывёлак пол можа фармавацца пад уплывам фактараў асяродзьдзя. Калі цёпла - вылупіцца шмат хлопчыкаў, калі холадна - то будзе больш дзяўчынак. А ў сысуноў усё строга: вось табе генэтычная праграма, па ёй, даражэнькі зародак, і разьвівайся. Вядома, выключэньні ё, але збольшага так.
June 12, 2025 at 12:10 PM
Спрабую ў substack замест telegraph для аб’ёмных занатовак. Учора выйшаў першы допіс. Пакуль тэставы рэжым, але выглядае прыгожа.
cybulinka.substack.com/p/1f4
Нэўрабіёлягі раскрылі сакрэты таго, як мазґі фармуюць звычку й чаму ад яе так цяжка пазбавіцца
Аказалася, што ў мазґах існуе асобная дапамінавая сыстэма, якая дапамагае фармаваць звычкі не праз узнагароду, а праз паўтарэньне дзеяньняў.
cybulinka.substack.com
May 26, 2025 at 3:01 PM
Віртуальная рэальнасьць дапамагла мужчынам адчуць, як гэта — быць абʼектам кэтколінгу. Дасьледаваньне паказала: у вобразе жанчыны яны адчувалі гнеў і агіду ў адказ на вэрбальныя дамаганьні з боку іншых мужчынскіх аватараў. t.me/cblnq/2536
cybulinka
Віртуальная рэальнасьць дапамагла мужчынам адчуць сябе абʼектамі вэрбальных дамаганьняў Навуковы экспэрымэнт паказаў, што ў мужчын, якія ўвасобіліся ў жаночых аватараў у віртуальнай рэальнасьці, вэрб...
t.me
May 3, 2025 at 11:00 AM
Вітанкі. Брытанскія генэтыкі знайшлі ў лябрадораў варыянт гена, які абумоўлівае набор залішняй вагі. А потым той самы варыянт з аналягічнымі функцыямі выявіўся і ў людзей.
t.me/cblnq/2500
cybulinka
Выявілася агульная для людзей і лябрадораў асаблівасьць, празь якую залішняя вага зьяўляецца хутчэй Дасьледнікі зь Вялікай Брытаніі высьветлілі, што лябрадоры з пэўнай генэтычнай асаблівасьцю больш с...
t.me
March 17, 2025 at 1:26 PM
Кампанія, якая імкнецца адрадзіць мамантаў, паказала ГМ-мышэй з поўсьцю вымерлай жывёлы. Гэта добра дэманструе магчымасьці геннага рэдагаваньня, але я дагэтуль не магу зразумець, навошта адраджаць мамантаў, тым больш, што гэта будуць проста "валасатыя сланы", а не ўласна маманты. t.me/cblnq/2491
cybulinka
Кампанія, якая плянуе адрадзіць мамантаў, паказала мышэй з поўсьцю вымерлай жывёлы Генна-мадыфікаваныя мышы былі прэзэнтаваныя Colossal Biosciences. Гэта пробны крок да адраджэньня маманта. Хоць звы...
t.me
March 4, 2025 at 3:34 PM
Мышы аказалі першую дапамогу сваім непрытомным суродзічам. Шэраг досьледаў, у якіх аўтары некаторым мышам рабілі зьнячуленьне, а потым вярталі ў клетку, паказаў, што мышы прам пачынаюць першую дапамогу. Яна ўключае пакусваньні, абмацваньні й выманьне языка. t.me/cblnq/2483
February 24, 2025 at 6:52 PM
Канадзкі лекар Крыс Лёрэта выявіў у сябе сымптомы інфаркту падчас лячэньня пацыента з такім жа дыягназам. Раней ён тлумачыў сабе боль у грудзях кіслотным рэфлюксам, але калі параўнаў свае сымптомы з сымптомамі пацыента, то зразумеў, што насамрэч было прычынаю болю.
February 21, 2025 at 12:27 PM
Некаторы час таму навуковыя дайвэры ў Міжземным моры пачалі заўважаць, што дзікія рыбы быццам бы запамінаюць людзей, якія іх некалі кармілі. Праяўлялася гэты ў тым, што рыбкі паслухмяна плавалі за знаёмым чалавекам.
February 20, 2025 at 3:09 PM
Зараз слухаю новы альбом Naviband, шукаю як лепей называць лічынак па-беларуску (лічынка/лярва), а там яшчэ й сьнегам прыцерушыла. Што ж ты будзеш рабіць?!
February 14, 2025 at 1:00 AM
Група мэксыканскіх і амэрыканскіх навукоўцаў высьветліла, што макакі могуць зьвязваць словы з выявамі. У досьледзе жывёлам прайгравалі запісаныя чалавекам словы й вакалізацыі іншых макак, а потым на экране паказвалі выяву таго, пра што казаў чалавек.
journals.plos.org/plosone/arti...
February 13, 2025 at 2:40 PM
Чалавечыя парэшткі, якія знайшлі ў Машыцкай пячоры (Польшча), паказалі, што старажытныя эўрапейцы елі мазгі сваіх ворагаў. Паводле новага аналізу парэзаў і пераломаў на чэрапах, 18 тыс. гадоў таму людзі адразалі вушы ворагам і вычэрпвалі іхныя мазгі неўзабаве пасьля сьмерці.
February 9, 2025 at 4:54 PM
Фан факт: гэта Melanocetus johnsonii і ён не марскі чорт.
Марскім чортам называюць іншую рыбу Lophius piscatorius
February 9, 2025 at 12:31 AM
Сыстэматычны аналіз 45 публікацый паказаў, што карыстаньне праграмамі для знаёмстваў часта пагаршае ўспрыняцьце ўласнага цела (48.9%) і нэгатыўна адбіваецца на псыхічным стане (64.4%)
www.sciencedirect.com/science/arti...
February 6, 2025 at 11:35 AM
Экалягічна-кліматычнае назіраньне. Сёньня быў там, дзе 12 гадоў таму я ехаў на лыжах, паваліўся і ледзь даў рады ўстаць, бо правальваўся ў сьнег ўсё глыбей. Цяпер трава.
February 2, 2025 at 7:08 PM
У ЗША экспэрт па ШІ спаліўся на выкарыстаньні ШІ. Яму трэба было даць паказаньні пра небясьпеку ШІ-кантэнту для дэмакратыі, аднак у сьведчаньнях знайшлі спасылкі на несапраўдныя дакумэнты. У выніку экспэрт (Прафэсар Стэнфарда) прызнаўся, што скарыстаўся GPT-4o.
minnesotareformer.com/2025/01/14/j...
February 2, 2025 at 3:08 PM
Самы стары анатамічны рысунак вусяковых мазгоў быў створаны галяндзкім натуралістам Янам Свамэрдамам у сярэдзіне 1670-х. Тут навуковец выявіў зь некаторымі ньюнсамі ўсе структуры. І гэта ўсё з дапамогай прымітыўнага мікраскопу. royalsocietypublishing.org/doi/10.1098/...
January 30, 2025 at 3:20 PM
Перажыты ў дзяцінстве моцны стрэс пакідае эпігенэтычныя сьляды ў спэрме мужчын, якія могуць уплываць на працу генаў. Такія зьмены, імаверна, могуць перадавацца нашчадкам, што ўжо сьцьвердзілася на мадэльных жывёлах.
t.me/cblnq/2456
cybulinka
Моцны стрэс, перажыты ў дзяцінстве, пакінуў генэтычныя адбіткі на спэрматазодах мужчын Навукоўцы зладзілі невялікае дасьледаваньне з удзелам 58 мужчын у веку 30-40 гадоў. Аўтары з дапамогай адмыслова...
t.me
January 28, 2025 at 2:33 PM
У трусоў (і некаторых іншых жывёл) зубы растуць цягам усяго жыцьця. Меркавалася, што для падтрыманьня такога працэсу іхны рацыён мусіць утрымліваць шмат кальцу (Ca). Аднак зараз высьветлілася, што гэта зусім неабавязкова, бо трусікі ядуць свае зубы, кальц зь якіх потым зноўку ідзе на пабудову зубоў.
January 22, 2025 at 3:59 PM
Спачатку вы рагочаце ад рэцэпту мушынай мазі зь Літоўскай Гаспадыні, а потым высьвятляецца, што адзін з вас купляе кардыцэпс для здароўя. Так, гэта той самы паразытычны грыб, які то з мурашоў, то з вусеняў прарастае й аніякай даказанай эфэктыўнасьці няма.
January 20, 2025 at 2:52 PM
У 2023 годзе дасьледніцы паназіралі за катамі, і выявілі ў іх багатую міміку. Агулам налічылі каля 300 выразаў. Цяпер з дапамогай ШІ яны заўважылі, што коцікі могуць пераймаць міміку адно ў аднаго. Гэта такі сяброўскі заклік да гульняў і догляду.

t.me/cblnq/2443
cybulinka
У катоў знайшлі перайманьне мімікі Яшчэ ў 2023 годзе каманда дасьледнікаў даведалася, што ў катоў ёсьць даволі вялікі набор мімічных выразаў, але было невядома, ці зважаюць жывёлы на іх падчас камуні...
t.me
January 17, 2025 at 5:29 PM
Усё разумею, але гэта апошняе, што я хачу бачыць на nature на галоўнай:
January 15, 2025 at 11:44 PM
Частае карыстаньне штучным інтэлектам зьнізіла ровень крытычнага мысьленьня ў людзей. Прытым найбольш выразна трывожны эфэкт праявіўся ў групе 17-25 гадоў.t.me/cblnq/2439
cybulinka
Штучны інтэлект абвінавацілі ў зьніжэньні крытычнага мысьленьня ў людзей Некаторы час таму на reddit зьявіўся допіс, у якім карастальнік распавёў пра тое, як ягоная 11-гадовая сястра карыстаецца Chat...
t.me
January 14, 2025 at 3:52 PM