Адмін цыбулінкі
cblnq.bsky.social
Адмін цыбулінкі
@cblnq.bsky.social
Самыя важныя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі ➡️ https://t.me/cblnq
Мышы аказалі першую дапамогу сваім непрытомным суродзічам. Шэраг досьледаў, у якіх аўтары некаторым мышам рабілі зьнячуленьне, а потым вярталі ў клетку, паказаў, што мышы прам пачынаюць першую дапамогу. Яна ўключае пакусваньні, абмацваньні й выманьне языка. t.me/cblnq/2483
February 24, 2025 at 6:52 PM
Фан факт: гэта Melanocetus johnsonii і ён не марскі чорт.
Марскім чортам называюць іншую рыбу Lophius piscatorius
February 9, 2025 at 12:31 AM
Самы стары анатамічны рысунак вусяковых мазгоў быў створаны галяндзкім натуралістам Янам Свамэрдамам у сярэдзіне 1670-х. Тут навуковец выявіў зь некаторымі ньюнсамі ўсе структуры. І гэта ўсё з дапамогай прымітыўнага мікраскопу. royalsocietypublishing.org/doi/10.1098/...
January 30, 2025 at 3:20 PM
Спачатку вы рагочаце ад рэцэпту мушынай мазі зь Літоўскай Гаспадыні, а потым высьвятляецца, што адзін з вас купляе кардыцэпс для здароўя. Так, гэта той самы паразытычны грыб, які то з мурашоў, то з вусеняў прарастае й аніякай даказанай эфэктыўнасьці няма.
January 20, 2025 at 2:52 PM
Усё разумею, але гэта апошняе, што я хачу бачыць на nature на галоўнай:
January 15, 2025 at 11:44 PM
Воў-воў-воў. Гэта я ўдала адкрыў гугл ньюс
January 14, 2025 at 3:05 PM
Некаторыя выявы могуць зьмяніць пачуцьцё часу

З папярэдніх дасьледаваньняў вядома, што нашае ўспрыманьне часу можа залежыць ад біцьця сэрца, позірку іншага чалавека й ад пазнавальнасьці месца. У новай публікацыі аўтары паказалі, што ўспрыманьне часу залежыць і ад запамінальнасьці выяваў.
April 24, 2024 at 12:29 PM
Калі вы з Менску, то вось вам нагода паназіраць за птушкам:

Напачатку красавіка быў заўважаны шпак з рэдкай генэтычнай асаблівасьцю - леўцызмам. У яго амаль цалкам адсутнічае звычайная афарбоўка праз недахоп мэляніну.
t.me/cblnq/2063
April 20, 2024 at 4:26 PM
Абнімкі зьменшылі боль, трывогу й сымптомы дэпрэсыі

Абнімкі й іншыя формы фізычных дотыкаў спрыяюць фізычнаму й псыхічнаму здароўю людзей, паведамляюць аўтары агляду 212 папярэдніх публікацый.
April 18, 2024 at 10:43 AM
Гэта я пасьля сустрэчы з канапнымі мовазнаўцамі.
Насамрэч, гэта белагаловы сіп, які толькі даў рады са здабычай і абквэцаўся крывёю. Фота: Partha Roy/ World Nature Photography Awards
April 11, 2024 at 4:08 PM
Грузавік у Арэгоне вёз малькоў ласося і перагарнуўся, але большая частка рыбы выратавалася ў бліжэйшым ручаі
April 10, 2024 at 11:18 AM
Цеплавыя хвалі сталі больш працяглымі за 40 гадоў

Аналіз усіх цеплавых хваляў, якія фіксаваліся на плянэце ў пэрыяд з 1979 па 2020 год паказаў, што іхняя працягласьць павялічылася з 8 да 12 дзён.

Яшчэ хвалі сталі больш частай зьявай, яны павольней перамяшчаюцца й ахопліваюць большыя тэрыторыі.
March 30, 2024 at 12:14 PM
Прачытаў, думаў падалося)
Паводле апісаньня, там трансгенная цялушка мусіць быць.
March 27, 2024 at 5:36 PM
Гэта я, калі пачытаў спрэчкі наконт рэакцый пад навінамі:
March 23, 2024 at 1:58 PM
У Аўстраліі знайшлі самага пухнатага жука. Энтамоляг Джэймз Тўід быў у адпачынку на прыродзе, калі выпадкова пабачыў на кусьце нешта падобнае на птушынае гаўно. Потым ён пазнаў у кучцы жука зь белымі і доўгімі валаскамі. Цяпер від атрымаў назву Excastra albopilosa.
March 22, 2024 at 1:55 PM
Пакуль зь Ісьляндыі прыходзяць паведамленьні пра чарговае вывяржэньне (сёлета ўжо 4) самы час пачытаць “Eldarnіr. Ástіn og aðrar hamfarіr.” (Вулканы, лобовь і прочіе бедствія ў расейскім перакладзе). Вельмі актуальна, быццам навіны чытаеш.
March 17, 2024 at 2:13 PM
Няўдала пачаўся тыдзень у японскім горадзе Фукуяма: на заводзе заўважылі каціныя сьляды жоўтага колеру, якія ішлі ад рэзэрвуара з хромам (VІ). Зь відэазапісаў стала зразумела, што кот пасьпеў выйсьці з тэрыторыі прадпрыемства. Цяпер у горадзе рэжым павышанай трывогі й актыўныя пошукі жывёліны.
March 14, 2024 at 11:34 AM
Завяршыўся праект openVertebrate, у межах якога навукоўцы пяць гадоў з дапамогай кампутэрнай тамаграфіі рабілі 3D-мадэлі розных жывёлаў. Вось некалькі ўзораў працы: вожык, чапля і конярыбка.
March 7, 2024 at 12:49 PM
Тут у аб’ектывы трапілі сэксуальныя паводзіны гарбатых кітоў, але з нюансамі. Па-першае, гэта самцы (упершыню). Па-другое, адзін зь іх у кепскім стане. Мяркуецца, што гэта магла быць спроба падтрымкі зьнясіленага суродзіча, альбо дамінаваньне.
February 29, 2024 at 1:15 PM
Генэратыўныя мадэлі вінавацілі ў тым, што найбольш рэалістычнымі яны рабілі выявы белых людзей. Google выправіў гэта й нэўрасетка малявала цемнаскурых вікінгаў і сярэднявечных каралёў. Але давялося адключыць опцыю, бо кампанію абвінавацілі ў расізьме. x.com/Google_Comms...
February 22, 2024 at 12:57 PM
Галоўным пераможцам конкурсу 2024 Underwater Photographer of the Year стаў Алекс Досан (Alex Dawson) са сваім здымкам дайвэра, які вывучае наступствы кітабойнага промыслу ў водах Грэнляндыі.
Фантастычны здымак.
February 20, 2024 at 12:35 PM
Індыйскія заолягі падчас назіраньня за бясхвостымі амфібіямі заўважылі жабу Іndosylvіrana іntermedіa з пладовым целам грыба збоку. Потым міколягі вызначылі, што гэта быў сапратрофны грыб роду Mycena, які звычайна расьце на гнілой драўніне, а тут жаба й яшчэ жывая.
February 15, 2024 at 1:47 PM
Тут цікавае знайшоў: у Нью-Гэмпшыры людзям тэлефанавалі ад фірмы сацапытанак (5-25К званкоў за дзень) і голасам Байдэна прасілі не галасаваць на выбарах. Выкарыстоўвалі, відаць, text-to-speech сынтэз ад ElevenLabs.
🤷🏻‍♂️

У камэнтары пакіну спасылку на допіс пра падобныя нэўрасеткі і махляроў⬇️⬇️⬇️
February 14, 2024 at 8:48 PM
Амаль комікс. Самец марскога слана (буйны, гультаяваты, часта агрэсыўны) уратаваў малога, якога выпадкова змыла ў мора. Гэта першы выпадак альтруізму ў гэтых сысуноў.

t.me/cblnq/1852
February 13, 2024 at 3:24 PM
Google афіцыйна пачаў забіваць свой кэш. Побач са спасылкамі ў выніках пошуку ўжо няма “паглядзець захаваную копію”. Пакуль яшчэ працуе апэратар “cache:” перад спасылкай на старонку.

Шкада, годны сродак абыходу блакаваньняў і платнага доступу да навін быў.
February 3, 2024 at 3:05 AM