Spravavy Čalaviek
spravavy.bsky.social
Spravavy Čalaviek
@spravavy.bsky.social
вам не патрэбны я, каб бясконца срацца між сабой
Раптам усвядоміў адну рэч датычна Steam Machine. Гэта ж на ёй можна будзе гэтак жа ставіць беларусізатары для гульняў!
ШОК АХУЙ
November 16, 2025 at 2:44 PM
Балючае пачуццё, калі ёсць кніга ў беларускім перакладзе, хочаш купіць — А НЯМА, РАСПРАДАЛІ, НЕ КУПІШ, НЕ ПАСПЕЎ(
Прытым што кніга выпушчаная летась у 2024-м. Звычайная справа ў выданнях перакладаў на беларускую. Купляць трэба ЗАРАЗ, НАВАТ КАЛІ НЕ ТРЭБА, БО ЗАЎТРА НЕ БУДЗЕ. Сумна гэта ўсё...
November 10, 2025 at 10:31 AM
АГУЧКА НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
ДЗЮНА: ЧАСТКА ДРУГАЯ (2024)
У працягненне агучкі першай часткі «Дзюны», нарэшце агучылі таксама і другую на 13 галасоў!!! Неймаверны працяг неймавернага фільма! Чакаем выхаду трэцяй часткі! А пакуль жадаю пыемнага прагляду!
October 23, 2025 at 4:01 PM
Я хачу данесці да ведама як мага большай колькасці людзей: ФАНАЦКІ пераклад анімэ-субцітраў з АНГЛІЙСКАЙ мовы — гэта сусветная практыка, гэта аснова. Ліцэнзійна пытанне яшчэ колькі перакладаюць, а ўсіх вывучэнцаў японскай ДЛЯ ДУШЫ не хопіць для такіх аб'ёмаў фансабу (а праф знаўцы ведаюць сабе цану)
October 14, 2025 at 7:26 AM
Па падпісцы PS+ такі раздалі рэмайстар The Last of Us Part II, які з гэтай нагоды і прайшоў! (Першая частка таксама па падпісцы, таксама прайшоў)
Далучаюся да лагера тых, каму гульня 100/10, бо гульня ахуенная шопздц, ВА ЎСІМ ЛЕПШАЯ за першую частку, у тым ліку Ў СЮЖЭЦЕ. Усім раю!
October 1, 2025 at 7:54 AM
Нарэшце, скончылі з перакладам другога сезона "Уэнздэй" па адмысловым заказе! Апошнія серыі даступныя да прагляду на беларускай мове!
Скрыншоты з 7-й і 8-й серый ад @enalumeert.bsky.social для прыцягнення ўвагі)
Прыемнага прагляду
September 7, 2025 at 2:58 PM
Шостая серыя другога сезона "Уэнздэй" перакладзеная на беларускую мову!
September 5, 2025 at 1:51 PM
Ужо верасень, і наступныя чатыры серыі другога сезона серыяла «Уэнздэй» пабачылі свет, а пятая з іх ужо перакладзеная на беларускую мову! Прыемнага прагляду!
September 4, 2025 at 2:56 PM
Ужо верасень, і наступныя чатыры серыі другога сезона серыяла «Уэнздэй» пабачылі свет, а пятая з іх ужо перакладзеная на беларускую мову! Прыемнага прагляду!
Хутка таксама на Кінакіпе і на Скрынцы!
September 4, 2025 at 2:55 PM
Бачу ўсе гэтыя бясконцыя допісы пра арэнду жытла ў Менску (што характэрна, 0 такіх на беларускай мове).
Калі-небудзь людзі зразумеюць, што пытанне не ў тых, хто здае, пытанне ў тых, хто гэта ўсё здымае і чаму яны гэта робяць.
August 21, 2025 at 8:12 AM
Блядзь, чыстасардэчныя прызнанні і раскапванні душэўных траўмаў праз рандомны трэд у Трэдс........
August 15, 2025 at 11:07 AM
Чацвёртая серыя "Уэнздэй" перакладзеная на беларускую мову! Наступныя серыі будуць у верасні!
Прыемнага прагляду!
August 12, 2025 at 3:02 PM
Трэцяя серыя другога сезона "Уэнздэй" перакладзеная на беларускую мову!
August 10, 2025 at 5:02 PM
Другая серыя другога сезона "Уэнздэй" таксама перакладзеная на беларускую мову!
August 8, 2025 at 3:06 PM
УЭНЗДЭЙ, ДРУГІ СЕЗОН (2025) НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Па адмысловым заказе, @enalumeert.bsky.social распачала пераклад другога сезона гэтага серыяла, які я ўзяўся рэдагаваць, і першая серыя ўжо даступная на беларускай мове!
Прыемнага прагляду!
August 7, 2025 at 4:02 PM
АГУЧКА НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
ДЗЮНА: ЧАСТКА ПЕРШАЯ (2021)
Шмат рыхтаваліся да гэтага рэлізу, шмат праз што прайшлі, і цяпер агучка Дзюны на 12 чалавек пабачыла свет! Прыемнага вам прагляду. Асабістая падзяка Аляксандру Шумскаму і МТГ «RэЗэрвацыЯ» за кансультацыю датычна тэрміналогіі.
July 31, 2025 at 3:04 PM
Неяк для сябе адкрыў (і хачу з вамі падзяліцца), што ад слова «какава» ўтвараецца цудоўны прыметнік «какававы», і таму не абавязкова рабіць як у расейскай з канструкцыяй «какава-» — какававы парашок, какававы алей, какававыя бабы ды г.д.
Ну, вы ж любіце, калі "абы не па-расейску")
July 21, 2025 at 9:38 AM
Прайшоў. Уражанняў процьма, прытым самых пазітыўных. Я і так у цэлым пазітыўна быў настроены да гэтай гульні пасля першай частцы, але нават так яна мяне здолела нямала так здзівіць!!! Кадзіма — геній! Гульня — АБСАЛЮТ СІНЕМА!!! Усім раю так ці інакш азнаёміцца з «Выкідам смерці».
«ВЫКІД СМЕРЦІ 2: НА БЕРАЗЕ»
ПАЕХАЛІ!!!!!!!!!!!
July 6, 2025 at 12:29 AM
Дарэчы, паралельна з усім працягваю перакладаць анімэ па гульні «Кішэні лета», даступныя да прагляду ўжо 12 і 13 серыі. Таксама стала вядома, што ў серыяле ўсяго будзе 26 серый. Прыемнага прагляду!
P. S.: кадры з 12 і 13 серый.
July 2, 2025 at 12:56 PM
«ВЫКІД СМЕРЦІ 2: НА БЕРАЗЕ»
ПАЕХАЛІ!!!!!!!!!!!
June 23, 2025 at 9:05 PM
АГУЧКА НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
БЯГУН ПА ЛЯЗЕ 2049 (2017)
Зрабілі агучку на 11 галасоў другога фільма з франшызы BLADE RUNNER з гэтым вашым Раянам Гослінгам)
Фільм неймаверны, атрымліваю асалоду ад кожнага кадра, ад кожнай сцэны!
Спадзяюся, вам таксама спадабаецца!
June 19, 2025 at 9:29 AM
Паставіў сабе Белкарт Pay і завёў для яго карткі Белкарт для ўсіх сваіх банкаў, нават для Аплаці. У большай ступені, у сілу недаступнасці (і дэградацыі) Samsung Pay на маім новым S25 Ultra, часткова праз тое, што не ўсюды Samsung Pay прымаецца. У цэлым, задаволены.
А яшчэ на ім ёсць беларуская мова!
May 27, 2025 at 11:16 AM
ЭРГА ПРОКСІ (2006) НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Пачаў рэдагаваць гэтае анімэ ў перакладзе @enalumeert.bsky.social. Доўга збіраліся зрабіць гэтае анімэ, але вось нарэшце за яго ўзяліся, і цяпер першая серыя даступная да прагляду. Спадзяёмся, астатнія не прымусяць сябе доўга чакаць.
Прыемнага прагляду!
May 26, 2025 at 4:59 PM
Сёмая серыя «Кішэняў лета» ўжо перакладзеная!
May 21, 2025 at 7:10 AM
У А1 ТАКСІ ДАДАЛІ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!!! ПАЎТАРАЮ: У А1 ТАКСІ ДАДАЛІ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!!!!!!!!!
May 15, 2025 at 5:36 PM