Мікітка
banner
mikitka.bsky.social
Мікітка
@mikitka.bsky.social
Сцэнарыст, каміксіст, жартаўнік, мігрант.

Улюблены занятак: спрабаваць выжыць у чарадзе бясконцых крызісаў.
Пакуль быў адзін сеанс, цяжка апісаць і даць ацэнку (хоць мне ў цэлым і спадабалася).

Яно такое хутчэй пра асабістую адказнасць, што ўсё што адбываецца - твая адказнасць. Пра пошук свайго я: хто ты, якая ў цябе ідэнтычнасць/ідэнтычнасці, чаго ты хочаш. Мне так тлумачылі, калі раілі.
December 8, 2024 at 9:09 AM
Споўнілася 30 год.

Першы дзень: "Ну, нічога не памянялася! Чаму ўсе кажуць, што ты прам адразу ў старога ператвараешся?".

Другі дзень: Купляеш новую, больш ёмістую таблетніцу.
December 8, 2024 at 9:07 AM
Я пачаў рабіць коміксы толькі пасля таго, як мяне ўжо пачало натуральна ванітаваць ад аб'ёмаў прачытанага.

У нейкі момант я чытаў па 40-50 сінглаў у дзень - і нават тады я ня да канца разумеў "мовы комікса". Але ўжо хоць трохі ўяўляў, як на ей "гаварыць".
November 18, 2024 at 9:46 PM
Халера, у мяне ўва ўсіх словах ёсць літара "р". Я што, латэнтны ненавіснік картавых...
February 21, 2024 at 8:15 AM
Я вось тут забраў: elib.grsu.by/doc/174
February 13, 2024 at 9:44 AM
Не ведаю наконт "Мамы", неяк не заўважыў падабенстваў і паралеляў.

Але серыял і праўда прышпільны, вельмі добры, лёгкі сцёб над супергероікай і ўсімі яе клішэ.
February 12, 2024 at 2:41 PM