Мікітка
banner
mikitka.bsky.social
Мікітка
@mikitka.bsky.social
Сцэнарыст, каміксіст, жартаўнік, мігрант.

Улюблены занятак: спрабаваць выжыць у чарадзе бясконцых крызісаў.
Адбываецца праслухоўка працоўнага сазвону.
January 28, 2025 at 10:18 AM
Сяджу тут, лаюся ў пустэчу, што мой пачак вітамінаў усё ніяк ня даставяць, а потым як разумею...

Хвалявацца за таблеткі...

Am I дзед?..
January 9, 2025 at 10:32 AM
- 5 снежня мне спаўняецца 30 год.
- 7 снежня ў мяне першы сеанс з экзістэнцыйным псіхолагам.

СТРАЛЯЮ НА АПЯРЭДЖАННЕ
December 1, 2024 at 2:12 PM
Reposted by Мікітка
sakurasaurus pixelarteri

[ #pixelart #artpost #dinosaur ]
November 21, 2024 at 5:39 PM
Сур'ёзна - гэта першая і самая галоўная рада, якую я даю на пытанне "Як пачаць рабіць коміксы?".
November 18, 2024 at 9:46 PM
Гэта я ўчора на фэсце "Pradmova" пра беларускія коміксы апавядаю.

Сёння ўжо дома і працую гэтую вашу працу.
November 18, 2024 at 1:40 PM
Паглядзеў надоечы "Мегалопаліс".

Не магу прыдумаць лепшага апісання, чым "яшчэ адзін фільм пра Бэтмана ад Джоэля Шумахера". Рэальна, быццам гратэскавы супергеройскі кітч 80-ых паглядзеў.

(мне спадабалася)
November 11, 2024 at 7:52 PM
Reposted by Мікітка
Так, вы меня не пыталі, но я зрабіў діскорд сэрвер. Магчыма, калі-небудзь, яно зможа ператварыцца ў камьюніці беларускіх індзі распрацоўшчыкаў, а таксама людзей хто любіць гуляць у зробленныя імі гульні. Аднак зараз, гэта можа быць проста месцам знаемстваў. Калі цікава, то завітвайце.
Join the Xутарскія Забаўкі Discord Server!
Check out the Xутарскія Забаўкі community on Discord - hang out with 1 other members and enjoy free voice and text chat.
discord.gg
November 9, 2024 at 9:45 PM
А што гэта, зноў у Блюскай варта пісаць ці што?

У такім разе, пачытайце коміксы, якія я паспеў зрабіць разам з файным мастаком Стасам Зелень для А1.

На фота першы выпуск, а па спасылцы ужо можна анлайн прачытаць два нумары: www.a1.by/be/company/k...

#фрэймыбаблы #белкомікс
November 5, 2024 at 12:50 PM
Праходжу гульню пра экалагічную катастрофу (Submerged: Hidden Depths), паралельна слухаю эка-падкаст "Ещё теплее" - і адчуваю ўсё большую няўпэўненасць у заўтрашнім дне.

Вечаруйце суботы (не)правільна.
March 2, 2024 at 9:43 PM
Reposted by Мікітка
З днём роднай мовы 🩷
February 21, 2024 at 10:16 AM
У Дзень Роднай Мовы хачу падзяліцца словамі, якія мне без прычыны падабаюцца і іх проста прыемна "катаць на языке", як той казаў:

- Марнатраўны;
- Пстрычка;
- Шпалеры;
- Гарэза;
- Прышпіл;
- Швэдар;
- Гарбатка;
- Кранальны;
- Пачвара.

Дзяліцеся і вы сваімі ўлюблёнымі словамі! Усіх са святам!
February 21, 2024 at 8:14 AM
Каб не трапіць у сітуацыю аля "Носіш майку рок-гурта? Назаві тры песні!", сяджу тут і чытаю пра Францішку Уршулю Радзівіл.

У звязку з гэтым, хачу сказаць, што шоперы ў ByProsvet проста шыкоўныя: byprosvet.org/product/8335...
February 18, 2024 at 9:18 PM
Пашчасціла напісаць пару гісторый для зіна з велізарнай колькасцю афігенных і разнастайных мастачак і мастакоў.

Усім настойліва рэкамендую!
З твітара:
Нячысцікі ўжо збіраюцца з усяго наваколля... Пра што гэта можа сведчыць?
Гэта ж яны вітаюць нас з адкрыццём прадзаказаў на зін “Сцежкамі Міфаў”!

Аформіць заказ можна тут:

docs.google.com/forms/d/e/1F...

Далей пазнаёмім вас з нашым зінам і варыянтамі набораў для заказа 👉
February 18, 2024 at 9:12 PM
Купіў скрэтч-карту "100 must see месцаў у Польшчы".

Зараз дакладна ведаю, чым буду займацца ў момант чакання новага ДНЖ.
February 13, 2024 at 6:48 PM
Знайшоў чытво на вечар.

(спасылка на ПДФ ёсць, калі раптам каму таксама спатрэбіцца)
February 12, 2024 at 8:09 PM
Настрой: вярнуць (і вярнуцца) у такі ўжо міфічны і далёкі 2018-ы. Таму і #фрэймыбаблы сёння адпаведныя.

Жэня К. і Міша Самусенка. Гісторыя "Слухай" са зборніка коміксаў "Легенды дрымучага лесу". Творчае аб'яднанне "Сучасны комікс". 2018 год.

#белкомікс
February 10, 2024 at 12:18 PM
Поруч з маленькай скрыначкай печыва "FIT&FREE. Без цукру і калорый" у мяне стаіць дзве скрынкі пончыкаў, у якіх з 24 штук засталося 12.

Я намагаўся.
February 8, 2024 at 7:57 PM
Я цягам апошняга тыдня:
February 8, 2024 at 12:11 PM
Сёння ў рубрыцы "Фрэймы-баблы" рэкламная паўза (ага, так хутка, другім пастом).

Але, вы ж толькі паглядзіце на гэтую наіўна-крэатыўную рэкламу лядоўні "Мінск" з комікса "Пасланцы" ад "Талер комікс" (1992 г.).

Нават злы амерыканскі салдатен зайздросціць!

#фрэймыбаблы #белкомікс
February 1, 2024 at 2:27 PM
І сёння я прынёс вам працу вядомага беларускага музыкі, ледзь меней вядомага беларускага мастака і "бляха, наагул невядомага" беларускага каміксіста.

Міні-комікс ад Лявона Вольскага.

#фрэймыбаблы #белкомікс
January 26, 2024 at 3:10 PM
За апошні тыдзень настолькі завалены быў працай, што некаторыя сац. сеткі за гэты час аніразу ні праглядаў. А з маімі кампульсіямі - гэта дзіва.

Але вось я зноў сюды вярнуўся, каб нічога не пісаць і ўсіх апантана падабайкаць!
January 26, 2024 at 3:01 PM
Reposted by Мікітка
The
overs Hold-
January 25, 2024 at 3:05 PM
Дарэчы, зразумеў, што ніколі не расказваў тут, чаму ў мяне ў профілі напісана "КАМІКСІСТ", а звязаных з коміксамі пастоў усяго адзін (і той не мой).

Кароткі трэд пра тое, чым я займаўся і займаюся на ніве беларускага комікса.

На фота: частка творчага аб'яднання "Сучасны комікс".

1/7
January 10, 2024 at 1:40 PM