Calavera
banner
luinclv.bsky.social
Calavera
@luinclv.bsky.social
Ніхто нічый, усе свае.
Такі тыдзень. Водпуск ці як там яго.
November 13, 2025 at 11:13 AM
Колас салавей 😅
November 8, 2025 at 10:04 AM
Хто на Letterbox зарэгістраваны) там пасхалка, калі дадаеш Бугонію ў спіс прагледжаных)
November 7, 2025 at 5:00 PM
Сустрэла тую, якая пяе псалмы)
November 7, 2025 at 1:21 PM
I stand against the long night, and purge the darkness.
October 29, 2025 at 4:54 PM
А што за прыкол што ўва ўсіх пародзістыя сабакі? Дварнякоў неяк і няма ўвогуле.
October 18, 2025 at 6:36 AM
Апошні месяц нібыта і не жыву. Заўтра сустрэча з дарагой сяброўкай упершыню за тры гады, а я не радая. Адное што адчуваю — стому і раздражненне. Ні з кім не хачу бачыцца і гаварыць.
October 11, 2025 at 6:00 AM
Падлічыла, што хутка стану траюраднай бабкай!!
September 15, 2025 at 6:50 PM
Ідэя для Генпракуратуры: прызнаць усю планету (ну, за выключэннем парачкі брацкіх краін) экстрэмісцкім фарміраваннем. Мошчна, смела, дастойна.
September 15, 2025 at 9:13 AM
"А ў вас у кафэ ёсць нейкія веганскія опцыі?"
"Не, у нас усё натуральнае."

😒😒
September 14, 2025 at 1:50 PM
Як чалавек можа быць такім моцным і бясстрашным.
September 11, 2025 at 8:36 PM
Каб ува ўсіх усё было добра.
September 11, 2025 at 8:33 PM
September 8, 2025 at 6:00 PM
На сцяне павук памерам з сына.
September 7, 2025 at 9:12 PM
Увечары паехала на работу і думала, вось бы ў мяне быў чалавек, з якім я магла бы слухаць такія падкасты і глядзець Firefly.
Ну, можа будзе, а можа і не будзе.
September 2, 2025 at 6:13 PM
Сёння хадзілі з Крошкай у ветку, я на хаду слухала лекцыю пра будысцкую шуньяту, потым было так добра, што хвілін 10 мы з ёй проста ляжалі на траве пад самай спёкай.
September 2, 2025 at 6:12 PM
На выхадзе нічога не мае сэнсу.
August 29, 2025 at 10:44 AM
Дзве рэчы маю сказаць:
1) сёння прыснілася, што ў наш горад С. прыехаў Кім Чэн Ын, і я выконвала абавязкі сакратара ці стэнагрфісткі.
2) трэба напамінаць сабе, што часам невыносная агіда ад сябе можа быць толькі такім кепскім днём цыклу. Пару дзён толькі пратрымацца, а там ужо і жыць можна.
August 27, 2025 at 7:51 PM
Некалькі разоў жалілася свайму сябру з Расіі, што не магу запомніць усіх гэтых за гары, пад гару. Ён такі: дык усё ж відавочны, ты што.
А яно вунь як аказваецца… я дагэтуль не параўноўвала)
August 21, 2025 at 4:14 PM
"Ой павер ты мне ўжо каго трэба было праверылі!))"

Гэтыя людзі, яны зусім дэлулу? Колькі такіх меркаванняў я ўжо паслухала, а калі гаворыш: да не, неяк не збіраюцца спыняцца… Ну, у адказ чуеш, зноў: "Павер ты мне, калі б трэба было, ужо б злавілі".
Што ўвогуле гэта "павер ты мне" мае даказаць?
August 20, 2025 at 6:14 AM
На рабоце хтосьці з кліентаў выкінуў котку проста ў туалеце — пішуць у агульны чат. Я думала: ну як я спаць з гэтым змагу? Ужо ўзяла корму на заўтра, ужо пачала нешта выдумляць, і так паскудна і бездапаможна на душы.
August 19, 2025 at 8:43 PM
А хто-небудзь ведае беларускую музыку, падобную на "Оргию праведников"? Люблю іх страшна, але ж хацелася б нейкае такое паслухаць ад родных выканаўцаў.
August 19, 2025 at 11:15 AM
Заўтра днюха і я стаўлюся супер роўна да гэтага, але крыху нервова, што заўтра жмыхне. Гэта ўсё ў галаве, і з галавой не ўсё добра, па-мойму.
August 17, 2025 at 8:01 AM
Якое ж уебанства навокал, а. Выбачайце.
August 16, 2025 at 4:35 AM
А чаго блін столькі зараз пра Каржа гавораць? Што гэта за апантанасць абы-кім? Для мяне ён як быў ноўнэйм, так і застаўся, а ўражанне складаецца, нібыта ён новы Месія ў нечых вачах.
August 13, 2025 at 4:40 PM