Calavera
banner
luinclv.bsky.social
Calavera
@luinclv.bsky.social
Ніхто нічый, усе свае.
У юнацтве слаба разумела, як можна слухаць музыку, пад якую не пакрычаць. Зараз усё часцей слухаю толькі інструментальную. Дробязь, канешне, але цікава назіраць за быццам бы нязменнымі рэчамі.
February 10, 2026 at 6:28 AM
Упершыню бачу надпіс пра кавід. 🤔 Лаваш купіла.
January 14, 2026 at 5:04 PM
Іран Іран Іран 🙏🏻
January 10, 2026 at 6:33 AM
Апошнія гады мне ў якасці кашмараў часам сніцца, што я апынулася ў Маскве.
December 14, 2025 at 8:10 AM
Такі тыдзень. Водпуск ці як там яго.
November 13, 2025 at 11:13 AM
Колас салавей 😅
November 8, 2025 at 10:04 AM
Хто на Letterbox зарэгістраваны) там пасхалка, калі дадаеш Бугонію ў спіс прагледжаных)
November 7, 2025 at 5:00 PM
Сустрэла тую, якая пяе псалмы)
November 7, 2025 at 1:21 PM
I stand against the long night, and purge the darkness.
October 29, 2025 at 4:54 PM
А што за прыкол што ўва ўсіх пародзістыя сабакі? Дварнякоў неяк і няма ўвогуле.
October 18, 2025 at 6:36 AM
Апошні месяц нібыта і не жыву. Заўтра сустрэча з дарагой сяброўкай упершыню за тры гады, а я не радая. Адное што адчуваю — стому і раздражненне. Ні з кім не хачу бачыцца і гаварыць.
October 11, 2025 at 6:00 AM
Падлічыла, што хутка стану траюраднай бабкай!!
September 15, 2025 at 6:50 PM
Ідэя для Генпракуратуры: прызнаць усю планету (ну, за выключэннем парачкі брацкіх краін) экстрэмісцкім фарміраваннем. Мошчна, смела, дастойна.
September 15, 2025 at 9:13 AM
"А ў вас у кафэ ёсць нейкія веганскія опцыі?"
"Не, у нас усё натуральнае."

😒😒
September 14, 2025 at 1:50 PM
Як чалавек можа быць такім моцным і бясстрашным.
September 11, 2025 at 8:36 PM
Каб ува ўсіх усё было добра.
September 11, 2025 at 8:33 PM
September 8, 2025 at 6:00 PM
На сцяне павук памерам з сына.
September 7, 2025 at 9:12 PM
Увечары паехала на работу і думала, вось бы ў мяне быў чалавек, з якім я магла бы слухаць такія падкасты і глядзець Firefly.
Ну, можа будзе, а можа і не будзе.
September 2, 2025 at 6:13 PM
Сёння хадзілі з Крошкай у ветку, я на хаду слухала лекцыю пра будысцкую шуньяту, потым было так добра, што хвілін 10 мы з ёй проста ляжалі на траве пад самай спёкай.
September 2, 2025 at 6:12 PM
На выхадзе нічога не мае сэнсу.
August 29, 2025 at 10:44 AM
Дзве рэчы маю сказаць:
1) сёння прыснілася, што ў наш горад С. прыехаў Кім Чэн Ын, і я выконвала абавязкі сакратара ці стэнагрфісткі.
2) трэба напамінаць сабе, што часам невыносная агіда ад сябе можа быць толькі такім кепскім днём цыклу. Пару дзён толькі пратрымацца, а там ужо і жыць можна.
August 27, 2025 at 7:51 PM
Некалькі разоў жалілася свайму сябру з Расіі, што не магу запомніць усіх гэтых за гары, пад гару. Ён такі: дык усё ж відавочны, ты што.
А яно вунь як аказваецца… я дагэтуль не параўноўвала)
August 21, 2025 at 4:14 PM
"Ой павер ты мне ўжо каго трэба было праверылі!))"

Гэтыя людзі, яны зусім дэлулу? Колькі такіх меркаванняў я ўжо паслухала, а калі гаворыш: да не, неяк не збіраюцца спыняцца… Ну, у адказ чуеш, зноў: "Павер ты мне, калі б трэба было, ужо б злавілі".
Што ўвогуле гэта "павер ты мне" мае даказаць?
August 20, 2025 at 6:14 AM
На рабоце хтосьці з кліентаў выкінуў котку проста ў туалеце — пішуць у агульны чат. Я думала: ну як я спаць з гэтым змагу? Ужо ўзяла корму на заўтра, ужо пачала нешта выдумляць, і так паскудна і бездапаможна на душы.
August 19, 2025 at 8:43 PM