Anny
banner
annymony.bsky.social
Anny
@annymony.bsky.social
Першая спроба весці сацсетку на беларускай. Магу пісаць пра серыялы, сям’ю, Вільнюс, айцішку, і тое, што мяне здзіўляе ці раз'юшвае. Часам ўжываю ангельскую трасянку. Пра серыялы на рускай ў маім ТГ: https://t.me/vochaut
8 выпадкова сабраных чалавек прымаюць удзел у шоў, правілы якога яны пазнаюць падчас гульні. Калі вам гэта нагадвае “Гульню у Кальмара”, то вы недалёка ад праўды, але насамрэч шоў не маюць ніякай сувязі, і ў гэты раз ніхто не павінен памерці. Дынамічна і захапляюча, але героі плоскія. 4/5
June 8, 2024 at 6:05 AM
The Tattooist of Auschwitz. Гісторыя з размытымі межамі чорнага і белага, якую габрэй Лале распавёў на захадзе сваіх дзён. Калі яго забралі ў Біркенаў, ён пагадзіўся працаваць на фашыстаў за невялічкія паслабленні. А яшчэ ён сустрэў там Гіту, і гэтыя зносіны таксама вымушалі рабіць цяжкі выбар. 5/5
May 31, 2024 at 1:56 PM
Palm Royale. Цалкам слабенькі серыял пра прасцячку Максін, якая марыць далучыцца да вышэйшага кола жыхароў, аб якім з дзяцінства чытае ў гламурных часопісах. Дзеля гэтага яна на шмат гатовая, і ўсё больш увязае ў хлусні і інтрыгах. Я глядзела дзеля Рыкі Марціна, які раптам там самы гарманічны. 2/5
May 29, 2024 at 6:05 AM
Чэкін Польша
May 24, 2024 at 8:33 PM
Sugar. Прыгожы нуарны дэтэктыў з Колінам Фарэлам. Герой — прыватны дэтэктыў, якога нанялі шукаць знікнуўшую ўнучку вядомага чалавека. Але ў Шугара ёсць і асабістыя сакрэты. Амаль ідэальны, каб не адзіны фінт, з-за якога я моцна злавалася на стваральнікаў. Але нарэшце і гэтае ім даравала. 4/5.
May 21, 2024 at 5:52 AM
Ну і апошні прыпынак - Lojoteka - медыя-цэнтр-бібліятэка пры іезуіцкай гімназіі, ўсё на грошы іезуітаў, канешне. Перароблена частка манастыра і дабудаваны новы комплекс побач.
May 20, 2024 at 6:39 AM
Шчэ была нац галерэя. Там меньш прыгожага, бо больш расказвалі пра тое як прывозяць і храняць экспанаты. Але завялі ў тыя вялікія чорныя экраны на Канстытуцыяс. Там таксама маленькія офісы-каморкі і вузкія лесвіцы.
May 20, 2024 at 6:36 AM
Самая вялікая чарга для мяне - сінагога. Прыйшла за 40 хвілін да пачатку і ўсё роўна 2,5г прастаяла.
May 20, 2024 at 6:32 AM
Яшяэ быў крэатыўны дворык са студзіямі розных арх бюро, кулінарнай студыяй, адвакацкім бюро і г.д. Не навастрой, а ўдалая перабудоўка старога.
May 20, 2024 at 6:30 AM
А гэта Wix.com. Ёсць нават свой салон і міні кіеатэатр.
May 20, 2024 at 6:28 AM
Люблю прыгожыя офісы, таму 3/6 месцаў былі яны. Пачала з SEB банка, таму што каля дома.
May 20, 2024 at 6:25 AM
Fallout. Удалая сумесь камедыі, дынамічных прыгод і драмы постапакаліпсісу па матывах відэа-гульні. Можна глядзець нават калі не гралі, але побач з дзецьмі лепей не ўключаць - зашмат кравішчы і дарослай лексікі. 4/5
May 8, 2024 at 9:02 AM
Сёгун. Гістарычны серыял пра ангельскага марака, які значна паўплываў на лёс Японіі. Параўноўваюць з “Гульнёй тронаў” з-за агульнай атмасферы, нечаканасцяў сюжэту і тэмы. Але ўсяго адзін сезон і вельмі файная эстэтыка Ўсходу. 8/10
May 4, 2024 at 11:25 AM
Аленянё. Эмацыйна цяжкая гісторыя пра сталкінг, аб’юз, асэнсаванне сваёй ідэнтычнасці. Узмацняецца тым, што галоўную ролю грае чалавек, з якім гэта ўсё і здарылася ў сапраўдным жыцці — разуменне гэтага дадае нейкі зусім іншы вопыт гледача. 5/5
April 25, 2024 at 8:09 AM
Звалачныя людзі. Мой першы літоўскі серыял. Досыць змрочны, трохі прасцецкі. Матас з сяброўкай збягаюць з прытулку каб схавацца на звалке. Там яны атрымаюць першыя цяжкія ўрокі жыцця, а калі падрастуць, то зразумеюць, што вялікі мір па-за звалкай — тая ж самая сметніца. 3/5
April 22, 2024 at 10:09 AM
Яблыкі ніколі не падаюць. Сямейная драма-дэтэктыў ад пладавітай аўтаркі Ліэн Марыярці (“Вялікая маленькая хлусня” таксама яе твор). Джой і Стэн шчасліва выйшлі на пенсію, але Джой раптам знікае, а віняць у гэтым дзяўчыну, якая аднойчы пагрукала ў іх дзверы, уцякаючы ад свайго разгневанага хлопца.
April 15, 2024 at 9:44 AM
Хто ў Беларусі жыў, той над гэтым серыялам не смяецца. Ну, ці мае спецыфічны густ, ня ведаю. Кейт Уінслет у ролі дыктатаршы выдуманай еўрапейскай краіны адначасова шыкоўная і камічная, карыкатура месцамі ўдалая, але мне у цэлым не зайшло. Нейкая чарнуха яшчэ лішняя. 2/5
April 12, 2024 at 7:24 AM
Загадка трох цел. Фантастыка з інапланетным матывам, які аб’ядноўвае, на першы погляд, зусім не звязныя падзеі: у Кітае караюць за навуку, рандомным людзям дасылаюць VR-акуляры з новай гульнёй, таленавітая вучоная бачыць абратны адлік, які не бачыць ніхто іншы. Ад стваральнікаў Гульні Тронаў. 4/5
April 11, 2024 at 7:00 AM
10 гадоў таму пагадзілася на спатканне з адным хлопцам. Потым зрабілі гэта традыцыяй. Сёння таксама паўтарылі. Усё спадабалася, нават нейкія фанаты падыходзілі і прасілі сфоткацца разам, не змаглі адмовіць .
April 10, 2024 at 5:41 PM
Гэты тыдзень ва ўсіх інстаграмах Вільнюса
April 10, 2024 at 7:37 AM
Ну вось напрыклад. Парадокс Забойцы. Пачынаецца як камедыя становішч: хлопец выпадкова забівае чалавека, але высвятляецца, што той сам быў серыйным забойцам. Ну і далей сітуацыя развіваецца даволі нечакана. 3/5
April 10, 2024 at 7:29 AM
March 31, 2024 at 10:19 AM
Не змагла прайсці міма
March 19, 2024 at 8:20 PM
Калі ласка! Брала ў повара і фуд-блогеркі з Менску @foodnvika - у яе ўвогуле шмат добрых і простых рэцэптаў
March 9, 2024 at 11:09 AM
Нешта фота не прычапілася, выпраўляю!
March 9, 2024 at 7:17 AM