Anny
banner
annymony.bsky.social
Anny
@annymony.bsky.social
Першая спроба весці сацсетку на беларускай. Магу пісаць пра серыялы, сям’ю, Вільнюс, айцішку, і тое, што мяне здзіўляе ці раз'юшвае. Часам ўжываю ангельскую трасянку. Пра серыялы на рускай ў маім ТГ: https://t.me/vochaut
А дзе вы глядзіце кіно/серыялы?
June 22, 2024 at 7:58 AM
8 выпадкова сабраных чалавек прымаюць удзел у шоў, правілы якога яны пазнаюць падчас гульні. Калі вам гэта нагадвае “Гульню у Кальмара”, то вы недалёка ад праўды, але насамрэч шоў не маюць ніякай сувязі, і ў гэты раз ніхто не павінен памерці. Дынамічна і захапляюча, але героі плоскія. 4/5
June 8, 2024 at 6:05 AM
Сёння мы, як тыя бацькі з мемаў, сядзелі ў кавярне на міні-спатканні першым за хв колькі часу, і замест ўсяго, што маглі б рабіць, глядзелі старыя фоткі дзяцей у тэлефоне 🙈
June 2, 2024 at 6:50 PM
The Tattooist of Auschwitz. Гісторыя з размытымі межамі чорнага і белага, якую габрэй Лале распавёў на захадзе сваіх дзён. Калі яго забралі ў Біркенаў, ён пагадзіўся працаваць на фашыстаў за невялічкія паслабленні. А яшчэ ён сустрэў там Гіту, і гэтыя зносіны таксама вымушалі рабіць цяжкі выбар. 5/5
May 31, 2024 at 1:56 PM
Palm Royale. Цалкам слабенькі серыял пра прасцячку Максін, якая марыць далучыцца да вышэйшага кола жыхароў, аб якім з дзяцінства чытае ў гламурных часопісах. Дзеля гэтага яна на шмат гатовая, і ўсё больш увязае ў хлусні і інтрыгах. Я глядзела дзеля Рыкі Марціна, які раптам там самы гарманічны. 2/5
May 29, 2024 at 6:05 AM
Чэкін Польша
May 24, 2024 at 8:33 PM
Sugar. Прыгожы нуарны дэтэктыў з Колінам Фарэлам. Герой — прыватны дэтэктыў, якога нанялі шукаць знікнуўшую ўнучку вядомага чалавека. Але ў Шугара ёсць і асабістыя сакрэты. Амаль ідэальны, каб не адзіны фінт, з-за якога я моцна злавалася на стваральнікаў. Але нарэшце і гэтае ім даравала. 4/5.
May 21, 2024 at 5:52 AM
На выходных у Вільнюсе быў open house event, які дазваляе завітаць у офісы, дзярж установы і інш будынкі на экскурсіі. Шмат паспець немагчыма з-за таймінгу і вялікай чаргі ў большасці месц, я паспела толькі 6 за 2 дні. Зараз трошкі пакажу.
May 20, 2024 at 6:22 AM
Пашанцавала

Беларускі ЎОРДЛІ 844 2/6

⬜🟩🟩⬜🟨
🟩🟩🟩🟩🟩

#ўордлі

ololophilolo.github.io/wordle-by/
May 9, 2024 at 6:53 AM
Fallout. Удалая сумесь камедыі, дынамічных прыгод і драмы постапакаліпсісу па матывах відэа-гульні. Можна глядзець нават калі не гралі, але побач з дзецьмі лепей не ўключаць - зашмат кравішчы і дарослай лексікі. 4/5
May 8, 2024 at 9:02 AM
Дазналася, што адна знаёмая з РФ разам з расейскім мужам увесь час спявалі маленькай дачцэ калыханку, прост таму што падабалася песня. А яна яшчэ вучыла сама беларускую пакуль наварочвала з вазком вакол дома, таму што падабалася мова. Пабольш бы такіх расейцаў і беларусаў у самой Беларусі 🥲
May 6, 2024 at 5:01 AM
Сёгун. Гістарычны серыял пра ангельскага марака, які значна паўплываў на лёс Японіі. Параўноўваюць з “Гульнёй тронаў” з-за агульнай атмасферы, нечаканасцяў сюжэту і тэмы. Але ўсяго адзін сезон і вельмі файная эстэтыка Ўсходу. 8/10
May 4, 2024 at 11:25 AM
Першы раз сама саліла ласось. Здзіўлена, але цудам не з’елі адразу ўвесь))
May 3, 2024 at 7:28 PM
Сёння мама хлопчыка з школы Веры сказала, што ўсе хлопцы з класа (і на год менш) у захапленні ад маёй дачкі 😅 Прыемна, канешне, але нават не ведаю, як да гэтага ставіцца )) Ну яна, вядома, сама ўсіх дзетак лічыць лепшымі сябрамі, вельмі вясёлая і добрая, любіць знаёміцца, таму разумею папулярнасць))
May 3, 2024 at 2:37 PM
Нарэшце купілі і мне ровар, і вось ужо тры разы каталася. Лепей канешне без малых, бо менш хвалюешся і не думаеш за дваіх пра дарогу, складанасць і машыны.
May 2, 2024 at 5:34 PM
Знаёмая з Ізраілю нагадала пра птытым, і я ўчора абшукала ўсе крамы, пакуль муж не нагугліў, што гэта ў Эўропах pearl couscous, якога завалісь. А я ўвесь час думала, што гэта проста незручны від кускуса, які трэба варыць. 🙈
April 28, 2024 at 5:53 AM
Аленянё. Эмацыйна цяжкая гісторыя пра сталкінг, аб’юз, асэнсаванне сваёй ідэнтычнасці. Узмацняецца тым, што галоўную ролю грае чалавек, з якім гэта ўсё і здарылася ў сапраўдным жыцці — разуменне гэтага дадае нейкі зусім іншы вопыт гледача. 5/5
April 25, 2024 at 8:09 AM
Звалачныя людзі. Мой першы літоўскі серыял. Досыць змрочны, трохі прасцецкі. Матас з сяброўкай збягаюць з прытулку каб схавацца на звалке. Там яны атрымаюць першыя цяжкія ўрокі жыцця, а калі падрастуць, то зразумеюць, што вялікі мір па-за звалкай — тая ж самая сметніца. 3/5
April 22, 2024 at 10:09 AM
Ура, у гэтым годзе дачка пагадзілася замест святкавання дн з школьнымі сябрамі ў ігравым пакоі, паехаць сям’ёй ў гатэль з аквапаркам у Польшчу. Мяркую, нават танней атрымаецца, а нам ніякага галаўнога болю з арэндай, гасцямі, тортам і гд.
April 21, 2024 at 12:27 PM
Упершыню паспрабуем сям’ёй пакетны тур. Раней ўсё самі ды самі, і танней выходзіла нават з шыкоўнымі гатэлямі. Але гэта ўсё не пра турцыю/арабскія краіны. Туды я нават ехаць не хачу, вельмі непрыемныя ўспаміны пасля адпачынкаў яшчэ ў дзяцінстве.
April 16, 2024 at 11:37 AM
Яблыкі ніколі не падаюць. Сямейная драма-дэтэктыў ад пладавітай аўтаркі Ліэн Марыярці (“Вялікая маленькая хлусня” таксама яе твор). Джой і Стэн шчасліва выйшлі на пенсію, але Джой раптам знікае, а віняць у гэтым дзяўчыну, якая аднойчы пагрукала ў іх дзверы, уцякаючы ад свайго разгневанага хлопца.
April 15, 2024 at 9:44 AM
Хто ў Беларусі жыў, той над гэтым серыялам не смяецца. Ну, ці мае спецыфічны густ, ня ведаю. Кейт Уінслет у ролі дыктатаршы выдуманай еўрапейскай краіны адначасова шыкоўная і камічная, карыкатура месцамі ўдалая, але мне у цэлым не зайшло. Нейкая чарнуха яшчэ лішняя. 2/5
April 12, 2024 at 7:24 AM
Загадка трох цел. Фантастыка з інапланетным матывам, які аб’ядноўвае, на першы погляд, зусім не звязныя падзеі: у Кітае караюць за навуку, рандомным людзям дасылаюць VR-акуляры з новай гульнёй, таленавітая вучоная бачыць абратны адлік, які не бачыць ніхто іншы. Ад стваральнікаў Гульні Тронаў. 4/5
April 11, 2024 at 7:00 AM
А яшчэ я сёння ўпершыню выгуляла сукенку, якую купіла 6 гадоў таму. Ўсё чакала пакуль я “паспею”.
У фізічным стане нічога не змянілася, а ў псіхалагічным, напэўна, так.
April 10, 2024 at 8:38 PM
10 гадоў таму пагадзілася на спатканне з адным хлопцам. Потым зрабілі гэта традыцыяй. Сёння таксама паўтарылі. Усё спадабалася, нават нейкія фанаты падыходзілі і прасілі сфоткацца разам, не змаглі адмовіць .
April 10, 2024 at 5:41 PM