anelya.bsky.social
@anelya.bsky.social
Хачу быць часткай беларускай прасторы тут!
Усё што ідэальна, пакуль я не пачысціла банан з няправільнага боку...
November 5, 2025 at 10:31 AM
Пайду ў садок за дзіцём, пакуль усіх не разабралі
October 24, 2025 at 2:22 PM
Мала хто ведае, што тата кампазітара Рымскага-Корсакава быў з Рыма, а маці - з Корсікі
October 3, 2025 at 7:10 PM
Калі-небудзь я ствару дастаўку крыповай ежы ў стылі сямейкі Адамс і назаву яе "Кейтэрынг Зэта Джонс"
September 1, 2025 at 10:59 AM
Дзесьці ў Вільнюсе:
- Калі ласка? Гэта нешта па-беларуску!
- Так, мы беларускі
- А я з маленькага беларускага горада Салігорска
- Нічога сабе маленькага!
August 16, 2025 at 7:01 PM
Купіла бутэрброд, упусціла яго пакуль шла, худзею. Такое хайку
August 15, 2025 at 7:12 PM
Сіжу ў аэрапорце адна, чакаю свой рэйс. Дзесьці рыдае дзіцёнак. І шкада яго, і бацькоў яго, але ж троху і радасна, што не мой. Усім нам час ад часу патрэбны адпачынак.
August 15, 2025 at 6:36 PM
Мы ўжо што толькі не спрабавалі, каб дзіцёнак пачаў хадзіць на гаршчок. Сёння слышу як муж расказвае дзіцёнку казку пра Хана Сола, які серыць у космасе ў спецыяльны гаршчок. Ніколі яшчэ яго так моцна не кахала 😁
August 8, 2025 at 6:21 PM
Апранула ўчора ўсё самае лепшае, каб пайсці на Летуцень. Было файна!
July 27, 2025 at 9:37 AM
"Няма чаго глядзець" - гэта новае "няма чаго апрануць". Поўная "шафа" падпіска, а нічога годнага няма.
July 25, 2025 at 8:50 PM
Я ў адным кроку ад таго, каб залезці ў палатку на балконе і сядзець там пад дажджом ноччу, ўяўляючы, што я на Віліі.
July 24, 2025 at 8:54 PM
Я не скажу, што працую з дому, але будуць знакі
July 15, 2025 at 5:20 PM
Псіхатэрапеўтка мне назначыла ў абавязковым парадку паплакаць. А я не магу. Ніяк не атрымліваецца. А яно ўсё ўнутры варыцца і становіцца толькі горш. Якое кіно паглядзець, каб нароўсціся?
July 12, 2025 at 1:09 PM
Працягваю нудзіць сёння. Паспрабавала замовіць торт на дзень нараджэння сына ў беларусаў Кракава. Ніхто з іх мне не адказаў па-беларуску. І адмовіліся рабіць торт-цягнік. Я таксама не кожны дзень размаўляю на роднай мове і раблю шмат памылак. Але калі да мяне звяртаюцца па-беларуску, я адказваю.
July 10, 2025 at 8:12 AM
Той момант,калі дзверы ліфта зачыняюцца,але хтось бяжыць,паспявае націснуць кнопку і ўціснуцца з табой у ліфт.А потым выходзіць першым і становіцца ў чаргу на рэцэпцыі,у якую табе таксама трэба. І потым няспешна яшчэ пытае,ці можна запісацца на наступны раз, калі гэта можна зрабіць у аппке.Злуюся :)
July 10, 2025 at 7:46 AM
Апошнім часам як ніколі сумую па Менску. Хтосьці ў стужцы скіне фотку "для эмігрантаў", ці ідзеш-ідзеш - а тут падобны будынак, ці завулак, ці пах са старога двара - і як накаціць, аж плакаць хочацца, асабліва ад таго, што фізічна немагчыма вярнуцца ў той Менск, бо ён застаўся ў 2019 годзе.
July 7, 2025 at 6:47 AM
- Мама, агуркі не растуць!
- А адкуль яны бяруцца?
- З крамы
- А як яны трапляюць у краму?
- Праз дзверы!
June 29, 2025 at 11:48 AM
Давай падабайку, калі цябе таксама раздражняюць бясконца танцуючыя блогеры-тыктокеры 💃🤦‍♀️💃
June 18, 2025 at 7:48 AM
Новыя рамантычныя фільмы 16+ на нэтфлікс безумоўна крыху прымітыўныя, але што мне падабаецца, што калі там ёсць эратычныя сцэны, то абавязкова будзе і пра кантрацэпцыі, і пра інфармаваную згоду. Добра, што для падлеткаў такое здымаюць! Гэта вам не "сжал мою руку сильно как в лучших фильмах"
June 13, 2025 at 1:49 PM
Скажы, што ты з Палесся, не кажучы, што ты з Палесся
June 12, 2025 at 7:31 AM
Штосьці я такога налайкала ў інсце, што ў мяне ў прапанаваных відэа толькі галубцы. Кайф!
June 9, 2025 at 5:55 PM
Цікава, як sustainable living вяртаецца ў наша жыццё, але зусім па іншых прычынах. Раней гэта было з-за постсавецкай беднасці, дзеля свайго выжывання,а зараз - дзеля выжывання планеты. А ў вас ёсць прыклады з дзяцінства "я такога калі вырасту ніколі не буду рабіць!", а зараз робіце з задавальненнем?
June 7, 2025 at 9:23 AM
Малы сабраў увесь град у вядзерца і.... памыў 😁
June 5, 2025 at 9:02 PM
Сын паглядзеў сёння на мяне ў шлёпках і кажа:"У цябе басякомыя ножкі"
June 2, 2025 at 4:08 PM
Так, зразумела зараз, што я ў белым паліто. Недахоп розуму - гэта ж хіба пра генетыку. А я сяджу злуюся на людзей, якія нясуць херню ў інтэрнэце. І чым я адрозніваюся ад усялякіх шэймераў? Ці чалавек асэнсавана выбірае быць неразумным?
May 26, 2025 at 9:00 PM