written_by_food
banner
katsiaryna.bsky.social
written_by_food
@katsiaryna.bsky.social
Беларусачка. Грузінская валацуга.
Паспрабуем вярнуцца да асноў, на якіх калісьці трымаўся мой тві: пішу пра музыку, кіно і спорт
Ёсць добры цікток-акаўнт, у якім канадскія хлопцы-блізняты здымаюць смешныя відосы пра мітол і цяжкую музыку. Я з іх спачатку некалькі месяцаў рагатала і толькі потым зразумела, што яны, блін, гурт і самі робяць музло. Нарэшце вырашыла паслухаць, і ведаеце што? Годна!

www.tiktok.com/@opalinskyband
OPAL IN SKY (@opalinskyband) | TikTok
OPAL IN SKY (@opalinskyband) on TikTok | 11.3M Likes. 241.5K Followers. OPAL IN SKY New Single Out Now Empathy, The Gift 💚.Watch the latest video from OPAL IN SKY (@opalinskyband).
www.tiktok.com
November 19, 2023 at 7:12 AM
"Забойца" мне, дарэчы, хутчэй спадабаўся: зроблены са смакам, толькі што занадта павольны. З іншага боку, 2 гадзіны глядзець на Фасбэндэра па-ранейшаму прыемна. Захацелася пераглядзець "Shame", таксама вельмі спецыфічнае, але добрае кіно з яго ўдзелам (хто ведае, той ведае).
November 18, 2023 at 12:42 PM
Тут ёсць шанец на стварэнне нейкай прыемнай ціхай прасторы, але ж вы нешта нічога не пішаце))) Ну я напішу тады.

Глядзела я тут Mindhunter Фінчара. Сам серыял прыемны, і я ўвогуле люблю такое казытанне мазгоў у кінематографе. А яшчэ! Якія ж там прыгожыя машыны, матка боска. Усе такія ўжо цукерачкі.
November 18, 2023 at 12:33 PM
Сачу за адной музычнай блогеркай, якая зараз вандруе па еўрапейскіх канцэртах добрых выканаўцаў. То глядзела яе відосы з Enter Shikari у Італіі і ледзь не абрыдалася, бо сумую па хлопцах вельмі. Адзін з самых збс мінскіх канцэртаў — гэта іх dj-сэт на Кастрычніцкай. Якія мы былі маладыя🥹
November 10, 2023 at 10:03 AM
Netflix дропнуў "Забойцу" Дэвіда Фінчара. Абсалютна ідэальны варыянт для мяне ў сённяшнім настроі, як правесці гэты вечар. Буду нарэшце зноў глядзець на Фасбэндэра святло вачэй маіх.

Дарэчы, прыдумала фразу, якая выдатна апісвае мой current mood: Netflix without chill.
November 10, 2023 at 8:26 AM
Нечакана адкрыла для сябе Holding Absence. Дзіўна, што толькі зараз. Не занадта цяжка для мяне, але даволі прыемна.

Альбомам года ўпэўнена застаецца Take Me Back To Eden, бо я па-ранейшаму вяртаюся да розных любімых трэкаў і знаходжу ў іх шмат прыгажосці і натхнення.
November 10, 2023 at 8:19 AM
Мясцовы вайб нагадвае мне твітар гадоў так 12 таму. Дзіўныя пачуцці, але добрыя.
November 7, 2023 at 8:31 PM
Добры вечар.
November 7, 2023 at 6:58 PM