Рысь
banner
vialla.bsky.social
Рысь
@vialla.bsky.social
Беларуска. Яшчэ не вырашыла, навошта я тут – пакуль проста гляджу.
Форма быццам бы тая ж самая, дзённікавая, і дэталі фіксуюцца падрабязна, але гэтым разам добра прапісаны не толькі ўнутраны, але і вонкавы свет: ты бачыш колеры, адчуваеш пахі, тэкстуры, матэрыялы. І яшчэ знікла фрагментарнасць, уласцівая першай кнізе, – і ў гісторыі з’явілася паветра.
February 8, 2025 at 9:02 PM
Пры гэтым першы раман было цяжкавата чытаць – ён быў багністы з-за розных эмацыйных ямаў, праз якія даводзілася прабірацца. Новая кніга прачыталася адным махам, за два дні.
February 8, 2025 at 9:02 PM
Дзіўна было чытаць у рэцэнзяіх пра нібыта “стрыманасць і адчужанасць” стылю аўтаркі, бо для мяне тэкст, наадварот, быў адкрытым і неўпрыгожаным (у добрым сэнсе – не было ў ім жадання сысці за лепшую версію сябе).
February 8, 2025 at 9:02 PM
Памятаю, як захапіла форма рамана – такі акуратны і паслядоўны дзённік інтраверткі. Цяпер такім ужо не здзівіш, тая ж Ганна Янкута з “Часам пустазелля” як прыклад.
February 8, 2025 at 9:01 PM
“Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў” – гэта як бы і працяг папярэдняй кнігі (“На заснежаны востраў”), але і самастойная кніга як паводле зместу, так і стылю напісання. “На заснежаны востраў” выйшла ў 2018 годзе, недзе тады я яе і чытала, таму гераінь і герояў памятаю ўжо прыблізна.
February 8, 2025 at 9:01 PM
А яшчэ ў кнізе класна прапісваецца ўспрыманне беларускі ўмоўным захадам – тут і стэрэатыпы пра нашу беднасць і няшчаснасць, і разважанні пра быццё “белай” мігранткай, даволі трапныя, як на мяне.
February 8, 2025 at 9:00 PM
Але калі табе падалося і гэта неўзаемна – так можна страціць сяброўства. А гэта не менш каштоўная за рамантычныя стасункі частка жыцця. Я, так атрымалася, выбірала звычайна сяброўства, але можа гэта з-за маёй агульнай нясмеласці. Напэўна, я згубіла ад гэтага штосьці, хаця цяпер праз гады не шкадую.
February 8, 2025 at 9:00 PM
Яшчэ адна тэма, за развіццём якой я сачыла, – выбар паміж сяброўствам і адносінамі. Вось вы з кімсьці сябры, але паміж вамі прабягае зарад зусім несяброўскага току (прынамсі, табе так падаецца). І што рабіць? Прызнацца ў пачуццях?
February 8, 2025 at 9:00 PM
І напрыканцы ты разумееш, што дзве гісторыі запаралельваюцца: гераіня праходзіць нібыта праз дзве хваробы – фізічную і душэўную. Было балюча, але раны гояцца, проста трэба паціху праз гэта прайсці.
February 8, 2025 at 8:59 PM
Гісторыя з далёкай Швецыі, дзе адбываецца асноўнае дзеянне, перыядычна перарываецца фрагментамі з Беларусі – як гераіня праходзіць праз гаспіталізацыю ў беларускай бальніцы.
February 8, 2025 at 8:59 PM
І цягаешся ты на гэтым эмацыйным ланцугу, з якога немагчыма саскочыць, бо нашая псіхіка схільная заліпаць на такія нявырашаныя, няскончаныя сітуацыі. Застаешся потым з расчараваннем і разуменнем, што не такая ўжо і важная ты была чалавеку.
February 8, 2025 at 8:58 PM
Але мы пра гэта даведваемся толькі пад канец, а напрацягу кнігі суперажываем гераіні ў яе шчырых спробах прызнацца ў сваіх пачуццях і атрымаць узаемнасць. Жывеш ты, кахаеш якую-небудзь асобу і атрымліваеш ад яе нейкія знакі, намёкі, але такія неадназначныя, што і незразумела, ці не выдумляеш ты ўсё.
February 8, 2025 at 8:58 PM
Дзякуй!
February 1, 2025 at 1:51 PM