Usiasłaŭ Paškievič
banner
usiaslaup.bsky.social
Usiasłaŭ Paškievič
@usiaslaup.bsky.social
Блогер Тутэйшы Шляхціч
📚 Езуіты фармавалі не толькі святароў, але і мысляроў. З іх калегіяў выйшлі і Сімяон Полацкі, і Казімір Лышчынскі, і Мялецій Сматрыцкі. Езуіцкая адукацыя пакінула вялікі след у гісторыі культуры Беларусі.
April 30, 2025 at 7:19 AM
На яе хвалях нарадзілася Берасцейская унія 1596 года, якая падпарадкавала частку праваслаўнай царквы Папу Рымскаму.
April 30, 2025 at 7:19 AM
Уплыў езуітаў быў магутны: праз школы, казанні, мастацтва і палітыку яны перацягвалі шляхту з кальвінізму і праваслаўя ў каталіцтва. Толькі ў Вільні праз 5 гадоў пасля іх прыбыцця ў каталіцтва перайшлі каля 6 тысяч жыхароў.
April 30, 2025 at 7:19 AM
🏛 Езуіцкая сетка калегіяў ахапіла Вільню, Полацак, Нясвіж, Воршу, Пінск, Горадню і іншыя гарады. Яны адкрывалі школы, шпіталі, аптэкі, перакладалі літургічныя кнігі на беларускую мову. Упершыню ў ВКЛ езуіты заснавалі вышэйшую навучальную ўстанову — Віленскую акадэмію.
April 30, 2025 at 7:19 AM
Нягледзячы на складаную рэпутацыю і спробы ўцягвання ў манархічныя колы, ён заўсёды імкнуўся вярнуцца на радзіму. Апошнія гады пражыў на Лідчыне, дзе і спачыў у 1932 годзе.
April 28, 2025 at 10:17 AM
у 1917 годзе ён стаў сябрам Беларускай Народнай Рэспублікі. Кандратовіч быў народным сакратаром унутраных справаў БНР, пазней — дараднікам беларускай дэлегацыі ў Парыжы. У 1918 годзе ў Горадні стварыў штаб — Беларускую камендатуру і арганізаваў Першы беларускі полк…
April 28, 2025 at 10:17 AM
🏛 Наваградская ратуша

У 1862 годзе пажар моцна пашкодзіў будынак. Ратуша так і не аднавілася, а яе рэшткі ўрэшце знішчылі падчас Другой сусветнай вайны
April 26, 2025 at 10:14 AM
🏛 Ружанская ратуша

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе расейскія ўлады пазбавілі Ружаны Магдэбургскага права і зруйнавалі ратушу.
April 26, 2025 at 10:14 AM
🏛 Полацкая ратуша

У XVIII стагоддзі перад прыездам Кацярыны II ратушу перабудавалі ў адміністрацыйны дом. Так Полацак страціў сваю рэнесансную жамчужыну — і цяпер на тым месцы стаіць будынак «Белаграпрамбанка».
April 26, 2025 at 10:14 AM
🏛 Гарадзенская ратуша

У 1660-х гадах маскоўскія войскі зруйнавалі яе, і толькі праз 100 гадоў на старых падмурках паўстала новая — ужо ў стылі класіцызму, дзякуючы мясцоваму купцу Юдэлю Гутку.

Будынак знеслі ў 1949 годзе, каб пашырыць Савецкую плошчу.
April 26, 2025 at 10:13 AM