samota
banner
sleepysoba.bsky.social
samota
@sleepysoba.bsky.social
крыху жыцця і дробка гача-гульняў
Reposted by samota
[カブミス夫夫] ぎゅっと🫂
October 21, 2025 at 2:46 AM
Reposted by samota
HBD to me
お祝いイラスト その3
カブミス
The Portrait of Tallman-Elf Couple
January 22, 2025 at 6:42 AM
Reposted by samota
HBD to me
お祝いイラスト その2
龍羽
January 22, 2025 at 1:27 AM
мне ўжо шчыра цікава, колькі я яшчэ вытрымаю. сутаргава шукаю хоць нейкія прычыны жыць (у першым сказе метавіта адна з такіх прычын)
January 18, 2025 at 2:03 PM
даўно не фіксавала тут сваіх поспехаў у набыцці калекцыі прыгожых жанчын (іх ніколі не будзе зашмат)
January 9, 2025 at 7:55 AM
аднойчы я навучуся механізму адкрыцця дазатараў без туторыялаў на ютубе (я ніколі гэтаму не навучуся)
January 9, 2025 at 7:43 AM
не ведаю, гэта канчатковае выгаранне ці магній працуе, але ў звыклай сітуацыі, калі чалавек пакрыўдзіўся ні за что (бо з ім на рэдкасць не пагадзіліся), не адчула ліпкай віны і не падумала, што прасцей было пагадзіцца (на жаль звычайна я думаю менавіта так, хоць і разумею, што гэта маніпуляцыя)
January 7, 2025 at 10:53 AM
зрабіла сабе падарунак у выглядзе лямпы зорнага неба. на ёй нават музыку можна ўключаць, адразу плюс 100 балаў да ўтульнасці ў пакоі
January 4, 2025 at 2:41 PM
сёння мне напісала сяброўка дзяцінства, з якой мы страцілі сувязь год таму - яна была занятая пераездам у другую краіну, а мне было няма чаго расказаць аб сваім жыцці (у нейкі момант я пачала саромецца расказваць пэўным людзям аб тым, што баўлю час за гача-гульнямі, але гэта ўжо другая гісторыя)
January 3, 2025 at 2:37 PM
у намаганні расфарбаваць жыццё ў нейкія іншыя колеры акрамя чорнага і шэрага які год запар сутыкаюся с праблемай: парады кшталт "заняцца чымсьці, што прыносіць задавальненне" не працуюць, бо мне нічога не прыносіць задавальнення, а дакладней - увогуле эмоцый. нават тое, што раней дакладна падабалася
January 3, 2025 at 2:20 PM
Reposted by samota
Happy New Year 2025!🎉
明けましておめでとうございます!今年も宜しくお願いします🙇‍♀️

今年はカブミスでお祝いします✨
December 31, 2024 at 5:19 PM
апошнім часам адчуваю, што ў псіхалагічным стане нешта дакладна змяняецца, і гэта крыху пужае. бачу сябе тым самым кацяня з мему "я еду дахам", вось проста ідэальнае ўвасабленне майго стану
December 12, 2024 at 9:05 AM
паслізнулася і амаль паляцела з лесвіцы, у думках зламаўшы ўсё косткі, галаву і любімыя навушнікі, але чамусьці ўтрымалася на нагах (што здараецца рэдка, бо я вельмі нязграбная). для чаго божанька мяне беражэ, не разумею
December 9, 2024 at 7:32 AM
на нядзелю ў мяне быў выбар: прыбрацца ў кватэры (і адчуць сябе крыху лепш, бо "я зрабіла хоць нешта карыснае") ці скончыць прагляд аркейну (і адчуць сябе значна горш, бо я ненавіджу заканчваць глядзець/чытаць тое, што хоць трошкі выклікае эмоцыі). я мазахіст, таму, вядома, выбрала другі варыянт
December 9, 2024 at 7:28 AM
мяне зрабілі прэзідэнтам маёй secret society у ptn з-за таго, што астатнія ўдзельнікі ці кінулі рабіць ахвяры, ці ўвогуле больш не заходзяць у гульню. то бок, я прэзідэнт суполкі, дзе з актыўных удзельнікаў толькі я. лепшая метафара майго жыцця
December 7, 2024 at 11:25 AM
хацела пашукаць імёны актораў, якія граюць у аркейне вай і віктара, каб паглядзець іншыя фільмы з іх удзелам, а потым як зразумела. трэба паспаць
December 6, 2024 at 6:51 AM
як жа мне шкада вай. лепшая дзяўчынка, якая не заслугоўвае ўсяго гэтага лайна, сэрца баліць за яе
December 5, 2024 at 6:20 AM
мы з містэрам сандэем нарэшце дачакаліся яшчэ аднаго містэра сандэя 🪶
(брошка зроблена таленавітымі рукамі спадарыні @valoleto.bsky.social 💙)
December 4, 2024 at 6:21 PM
добра, што вырашыла паглядзець першы сезон аркейну толькі зараз, калі выйшаў ужо другі, бо чакаць некалькі гадоў вырашэння такога кліффхэнгеру, які адбыўся ў фінале апошняй серыі, маё сэрца дакладна б не вытрымала
December 4, 2024 at 6:16 PM
быццам ужо звыклася з большага жыць адным днём, але адчуванне перманентнай зменлівасці і няўпэўненасці на працы забірае занадта шмат сіл, нават больш, чым сама праца
December 4, 2024 at 6:10 PM
у мяне апускаюцца рукі кожны раз, калі з віду адэкватны, адукаваны і прагрэсіўны чалавек пасуе перад выявай лгбт-сцягу, бо "навошта гэта прасоўваць, чаму яны не могуць проста ціхенька сядзець у сваёй бурбалцы і не лезці да нармальных людзей"
December 3, 2024 at 8:19 AM
якая неверагодна прыгожая музыка гучыць у трэйлеры сандэя 🪽
December 3, 2024 at 8:15 AM
як расцягнуць сваю новую гіперфіксацыю на больш доўгі час, калі ў ёй толькі два сезоны па 9 серый, а я ужо паглядзела 6 (дзякуй працы за тое, што стрымлівае заглынуць усё запар). хацелася б пажыць крыху больш без пачуцця абсалютнай пустэчы ўнутры
December 2, 2024 at 11:32 AM
Reposted by samota
แว่บมาแปะฟรีเปเปอร์ (Textless) ของงานเมื่อวานค่ะ
kbms - And We Lived Happily Ever After (แถมท้าย)
December 2, 2024 at 4:39 AM
нарэшце здужыла і змерыла сваю вагу - не ўсё так дрэнна, як я думала, але ёсць з чым працаваць (я проста задаволена, што нарэшце зноў у жыцці з'явілася фіксацыя, на якой можна пабудаваць сваю асобу на пару тыдняў)
November 29, 2024 at 7:22 AM