Daria S.
banner
salavei.bsky.social
Daria S.
@salavei.bsky.social
Ступень стрэсу і задзёўбанасці: пяць дзён таму адпісалася ад усіх украінскіх тг-навінаў, пакінула толькі украінамоўныя каналы з мемамі і падзеямі ў культурным жыцыі Адэсы. Адчуваю сябе значна лепш, але дадалося мярзотнае пачуццё таго, што я хаваюся ад аду, але ён усё яшчэ навокал і ў ім гінуць людзі
January 16, 2024 at 12:58 AM
Тры месяцы да ад’езду. Актывавала сёння абанемент на тры месяцы ў шыкоўную спартзалу. Поспех.
January 12, 2024 at 10:21 PM
Безумоўна, тут шмат прыемных людзей, хто мае розум зразумець і ацаніць нашу карысць, але, нажаль, гэтыя людзі не з боку дзяржавы. У нас з’явілася шмат добрых сяброў, але нашыя рахункі ўсё яшчэ заблакаваныя, нягледзячы на звароты, дакуманты ўсё цяжэй атрымаць,і ўсё больш устаноў адмаўляюць у паслугах
January 4, 2024 at 5:25 PM
Больше за ўсё я стамілася баяцца сказаць, што я беларуска, з Беларусі, і што я ганаруся сваёй нацыянальнасцю і суайчыннікамі. Два гады як мы тут, два гады, як беларусы кладуць жыццё і час на тое, каб выправіць зло, што ўчыніў рэжым лукі, але гэтага ім мала. Ну, добра. Мы з’едзем. Пажывем для сябе.
January 4, 2024 at 5:18 PM
Добрыя перадчуванні — гэта тры месяцы загадзя планаваць, якія ручкі для майбутняга камода замовіць на алі, калі нават яшчэ не атрымала візу і не зняла кватэру.
December 23, 2023 at 12:28 AM
Наварыла свечак пад уласным брэндам. Не першы раз, першая партыя разышлася хутка. Цяпер былі новыя пахі і асацыяцыі, прарэкламавала ў інсце і іх усе разабралі, Стас ужо вязе ў Варшаву. Мне надта падабаецца, што атрымалася, але вельмі хвалююся, як спадабаецца сябрам.
October 12, 2023 at 6:18 PM
Сёння ўпершыню прысніла, што вярнулася ў Менск. Ранняй раніцай, узімку, неафіцыйна і вельмі асцярожна. Выйшла на Нямізе з метро і пайшла гуляць, спачатку ўздоўж Свіслачы, потым праз Траецкае. Увесь час што ішла думала, як сфатаграфаваць усё ў адзін кадр, бо было небяспечна. І як выехаць адтуль.
October 12, 2023 at 4:49 AM
Толькі вырашылі, што насамрэч някепска атрымаецца адпачыць, як прылятаюць навіны пра немагчымасць замены пашпарту па за межамі РБ. У Стаса пашпарт па красавік 2024. Бадум-ц.
September 5, 2023 at 9:37 AM
Vienna is… запіваць залофт радлерам.
September 5, 2023 at 9:34 AM
Тым часам, апошнія хвіліны лета. З большага я радая, апошні месяц+ быў тэмпературным пеклам. Ніякіх вынікаў, проста жыла гэтае жыццё і некалькі разоў хадзіда да мора паплаваць. Чаплін трымаецца, я таксама, Стас па вушы ў працы, я змагаюся з дэпрэсіяй, траблаў хапае, але з большага жыць можна 💪
August 31, 2023 at 8:42 PM
Да водпуску два дні, мандраж усё мацней. Я звыклася, што ва Украіне у беларусаў складанасці на кожным кроку, і ці думала я калісці, што праблема ўзнікне на этапе выезду з краіны? З дзяржаўным перавозчыкам траблаў не было, але зараз вымушаныя ехаць прыватным, і нас могуць проста не пусціць у аўтобус.
August 31, 2023 at 8:37 PM
Прывітанне, новая сацсетка прасунутых сацыяфобаў! Наўрад ці занэтворчуся тут з незнаёмымі дагэтуль людзьмі, проста тв***р зусім стаміў алгарытмамі.
———
Пакіну тут фота, важнае тым, што ўпершыню за шмат часу я сабе падабаюся.
August 30, 2023 at 3:09 PM