Прымаўкі і загадкі
prymauka.bsky.social
Прымаўкі і загадкі
@prymauka.bsky.social
Беларуская народная мудрасць: https://prymauka.vip
Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/prymauka
Калі ласка, падтрымайце рэпостам. Дзякуй, сябры!
Давайце беларусець разам!
Бач, які пан добры: сам ракаў паеў, а другім клюшні аддаў.
February 7, 2026 at 9:00 PM
За грошы любоў не купіш.
February 7, 2026 at 6:00 PM
Жытка папам ды катам.
February 7, 2026 at 3:00 PM
Хваліў сабака воўка, што круціць — хвастом лоўка.
February 7, 2026 at 12:00 PM
Калі б у манастыры дровы рубалі, туды б не ўцякалі.
February 7, 2026 at 9:00 AM
Страшны вораг за гарамі, яшчэ страшней — за плячамі.
February 6, 2026 at 9:00 PM
Дзяруць, б'юць і плакаць не даюць.
February 6, 2026 at 6:00 PM
За праўдаю суд не ідзе, а за падмазкаю.
February 6, 2026 at 3:00 PM
Адзін другога не пераважыць.
February 6, 2026 at 12:00 PM
Прыйшлі важныя весці: няма чаго есці.
February 6, 2026 at 9:00 AM
Лепей мала, як нічога.
February 6, 2026 at 8:47 AM
Не еў, не спаў — і багатым не стаў.
February 6, 2026 at 8:10 AM
Хоць наша костка, а сабачым мясам смярдзіць.
February 6, 2026 at 7:49 AM
Мужык багаты, што пёс кудлаты.
February 6, 2026 at 7:43 AM
Па богу лёгак будзеш.
February 5, 2026 at 9:00 PM
Галоднаму ўсё смачна.
February 5, 2026 at 6:00 PM
Конь любіць авёс, а поп — каб што прынёс.
February 5, 2026 at 3:00 PM
Бог ашуканствам жыве: у аднаго адбярэ, а другому дасць.
February 5, 2026 at 12:00 PM
Галіў чорт свінню — не столькі шэрсці, колькі піску.
February 5, 2026 at 9:00 AM
Што робіць воўк, тое і ваўчаняты.
February 4, 2026 at 9:00 PM
Поп ласкавы у той час, як дасі яму сала цы кілбас.
February 4, 2026 at 6:00 PM
Набожны, як конь святога Юрая.
February 4, 2026 at 3:00 PM
Мае воўчы рот і лісіны хвост.
February 4, 2026 at 1:11 PM
Голую авечку стрыгчы не будзеш.
February 4, 2026 at 12:50 PM
Адна ластаўка вясны не робіць.
February 4, 2026 at 9:00 AM