Керанская з брадзяжнай вуліцы
banner
keranskaya.bsky.social
Керанская з брадзяжнай вуліцы
@keranskaya.bsky.social
Фікрайтэрка. Harry Potter/911/Star Trek/Marvel/Genshin Impact/TeenWolf/8 sense. Прошыппер.
#thepitt

Не магу перастаць думаць аб рэакцыі Роббі, калі ён бачыць такі загар на Дэнніса ў чарговае пераапрананне таго 🤭
October 15, 2025 at 7:01 PM
#ThePitt

Дэнніс, у свой першы працоўны дзень (то бок увесь першы сезон) 🤭
October 15, 2025 at 3:08 PM
#ThePitt

Соўлмэйт АУ, дзе на целе чалавека з'яўляюцца ўсе мілыя мянушкі, якімі клічуць яго соўлмэйта.

Дэнніс амаль што ўпэўнены, што ў яго няма соўлмэта, бо за ўсе яго жыццё ні воднага надпісу не з'явілася на яго целе. >
October 14, 2025 at 7:01 PM
— Ха, ты выглядаеш, як Мэры Поппінс!
"Ён здагадаўся? Немагчыма!"
— Ён круты? - Ёнду напражана ўсміхнуўся.
— Вельмі круты!

|
|
\/
September 22, 2025 at 7:49 PM
— Значыцца Косці?
— Пры нашым знаёмстве, ён сказаў, што ў яго не засталося нічога акрамя касцей.
— Брэнан амаль усё жыццё працуе з касцямі.
— Лагічна.
— Лагічна.
September 17, 2025 at 6:17 PM
#StarTrek & #Bones

— Косці?
— Мой муж вырашыў, што гэта лепшая мянушка для мяне, - Брэнан закаціла вочы.
— Мой вырашыў таксама, - Маккой кіўнуў, пагаджаючыся. - Яму пашанцавала, што ён мілы, інакш гэта б не сышло яму з рук так проста.
Маккой і Брэнан пераглянуліся ў маўклівай згодзе.
September 17, 2025 at 6:17 PM
Настрой: пераглядаць Алімп толькі сцэны з Рокі і Себасам 🙈
September 17, 2025 at 11:38 AM
Набег на Алею аўтараў прайшоў паспяхова 💪
September 13, 2025 at 8:33 PM
> у яго жыццё ўварвецца малады доктар і пачне за ім заляцацца.
________________
Гісторыя аб тым, як Чарлі лічыў, што за ім прыўдарае хлопец, якому няма яшчэ і трыццаці. А Карлайл у гэты момант думаў, як так усё зрабіць, каб яго пачуцці сталі ўзаемным і пры гэтым не парушыць законы Вальтуры, >
September 8, 2025 at 9:35 AM
#Twilight

Чарлі жыў у Форксе ўсё сваё жыцця. Гэта было самае звычайнае жыццё: скончыў школу, пайшоў вучыцца, сустрэў дзяўчыну, закахаўся, ажаніўся, у яго з'явілася дачка. Нават развод пасля ўсяго гэтага не быў нічым надзвычайным. Таму Чарлі ніяк не чакаў, што калі яму будзе ўжо за сорак, >
September 8, 2025 at 9:35 AM
>якія не падпадаюць пад статус сакрэтнасці пачалі занадта выдзяляцца.
Таму Гары павінен за ўсім там пасачыць і вырашыць,ці парушылі яны дагавор паміж гэтымі сутнасцямі і чараўнікамі.Гэта павінна было быць простай справай, але ў горадзе Гары знайшоў Прынца і Грыма і ўсё гэта вельмі ўскладніла справу.
August 28, 2025 at 5:34 PM
#HarryPotter & #Grimm

Калі Гары амаль што збег з Брытаніі, бо стаміўся наводзіць там парадак паміж усімі магічнымі істотамі, ён планаваў проста жыць жыццё звычайнага клерка ў МАКУСА. Але ён добра працаваў, меў добрыя адносіны з начальствам і таму яго аднойчы адпраўляюць у Портланд, дзе сутнасці, >
August 28, 2025 at 5:34 PM
#Startrek #spones

А можаце, у мой тыкток зайсці і паглядзець відэа, якія я раблю?
vt.tiktok.com/ZSS8kh9Kv/

Калі вам такое не падабаецца, паддзяліцеся з тымі, каму можа спадабацца, калі ласка 👉👈
July 25, 2025 at 6:53 PM
>
— Чаму калі я куды-небудзь уязджаю вы заўсёды напіваецеся разам? Толькі паспрабуйце раніцай паказацца ў неналежным стане!
Палічыўшы сваю місію выкананай, Артур развярнуўся і выйшаў, пакінуўшы Мэрліна, які не мог зразумець, што толькі што адбылося, і Гавэйна, які амаль што зноў заснуў.
July 23, 2025 at 10:59 AM
#Merlin

— Дзе Мэрлін? - дзверы ў пакоі Гаюса з такой моцнасцю, што стукнуліся аб сцяну.
Гаюс паглядзеў у акно: сонца яшчэ не ўзышло.
— Ён у Гавэйна.
— Яны зноў пілі ўсю ноч пакуль мяне не было? - Артур выглядаў злосным. - Зараз гэтыя двое ў мяне атрымаюць на арэхі!
— Пачакайце...
>
July 23, 2025 at 10:59 AM
Гэта проста лепшы скін, каб чытаць фанфікі па Мэрліну 🤭
July 21, 2025 at 4:38 PM
Прыйшла сказаць, што хэдканоню, што Аглая на самай справе сляпая і можа добра гэта скрываць за кошт нітак.
July 20, 2025 at 8:39 PM
#Supernatural & #911LoneStar

А вось тут за Джада адзін аднаго забіваюць Вінчэсцеры. А чаго дабіліся вы? 🤭
June 28, 2025 at 9:45 AM
#CallOfDuty & #Marvel

🤝
Грошы не пахнуць, а потым табе прыказваюць забіць каханне ўсяго твайго жыцця, бо ён выявіўся па іншы бок канфлікту.
June 10, 2025 at 10:16 AM
#StarTrek
Пад час навучання ў акадэміі.

Леанард прачнуўся ад яркага святла.
— Воў, - голас Джыма канчаткова прагнаў сон. - Не ведаў, што ты спіш голым.
— Што ты робіш у маім пакоі ноччу? - голас Леанарда быў хрыплым пасля сну.
— Я выпадкова ўзарваў свае.
— І што?
— Мяне экстранна перасялілі сюды. >
June 8, 2025 at 6:11 PM
Зноў абнавіла сваю дошку 🥰
June 1, 2025 at 12:42 PM
#HarryPotter

— Ты ўжо чуў? - Дзін уварваўся ў кабінет Рона. - Ва ўсіх газетах на першых старонках "Потэр купіў "Пушкі Пэддл"!" Як ты мог такое хаваць ад сяброў?
— А чаму тут радавацца? - Рон незадаволена паглядзеў на Дзіна.
— Як чаму? Твой лепшы сябар купіў тваю любімую каманду!
>
May 31, 2025 at 11:02 AM
#CallOfDuty

— Сёння маладняк нейкі асабіста актыўны.
Роўч агледзеў новых байцоў, якія пастаянная шапталіся паміж сабою.
— О, ты яшчэ не чуў? - Аляхандра ўхмыльнуўся. - Сёння з ранку адзін навабранец пайшоў нешта Соўпу перадаць і заўважыў у таго ў ложку нейкага кучаравага бландзіна. >
May 11, 2025 at 3:27 PM
#CallOfDuty #Marvel

Два салдаты, што насілі маскі, малявалі чорнай фарбай вакол вачэй, малі праблемы з галавой і былі неверагодна моцнымі.
Калі ў камандзе (і ў жыцці) Соўпа з'явіўся Гоўст, першы толькі глыбока ўздыхнуў і стараўся трымаць сябе ў руках. Але калі к ім далучыўся яшчэ і Зімовы салдат. >
May 4, 2025 at 5:54 PM
Да што ж вы робіце? Пайшла шукаць фікі блізняты/Нэвіл! (Адразу, як дачытаю па Кол оф дюці🙈)
May 4, 2025 at 4:22 PM