Kastus
kastus.bsky.social
Kastus
@kastus.bsky.social
Цягам лютага на сайце biketourist.club ладзіўся чэлендж #biketourist28days , сэнс якога намотваць кіламетры і кідаць іх у агульную скарбонку. У гэтым годзе ўдзельнічала 59 чалавек, я наматаў 732 км з агульных 14861.
March 8, 2025 at 6:35 AM
February 24, 2025 at 6:22 AM
February 6, 2025 at 6:04 AM
Выгуляў вірус у лесе, яму спадабалася, пакінуў яго з мышой.
January 5, 2025 at 4:52 PM
Начны цуклінг па пустэльным горадзе і яго вольных ад машын вуліцах асабліва прыемны
December 30, 2024 at 12:59 AM
Вынікі года, пра якія магу сказаць. Праехаў больш за 10 000 км, падняўся больш чым на 61 000 м, 319 дзён ці амаль 700 гадзін актыўнасці. Увогуле з 2018 года праехаў больш за 41 000 км.
December 26, 2024 at 12:16 PM
І правільна! Шэры – салідны, а ад гэтых разбэшчаных сонейкаў толькі вясёлак можна чакаць
December 24, 2024 at 11:49 AM
Цуклінг, зімовы, нарэшце
December 23, 2024 at 11:21 AM
Толькі што перада мной у гэтай фіговіны адмовілі тармазы на пераможцаў Машэрава. Каб пазбегнуць жорсткага сутыкнення, кіроўца выехаў на тратуар і па доўгай дузе павярнуў у бок руху. Цяжка перадаць адчуванне, калі побач з табой праносіцца 15-20 тон металу. Дзякуй эвалюцыі за бакавы зрок.
December 19, 2024 at 10:08 AM
І паляцелі
December 17, 2024 at 10:30 AM
Сёння адзначаецца Глобал фэтбайк дэй, у мяне няма фэтбайка але я набраўся нахабства і далучыўся да натоўпіка фэтбайкераў. Пагойсалі па лесе, недзе на палове трэка ўсе згубіліся і даязджалі дадому хто як, але было весела
#gfbd
December 7, 2024 at 5:45 PM
Вавёркі пад нагамі
December 6, 2024 at 8:06 PM
Сёння слізка, таму рэзка пераабуўся і па ходзе замяніў некалькі шыпоў, якія не дажылі да 5 сезона. На фота якраз бачны стары шып і усталяваны замест яго новы (трошкі большы па памеры, але заціснуўся нармальна).
December 5, 2024 at 6:18 AM
У Жэнькі ёсць юцюб канал, на які яна загрузіла 100500 шортсаў. Сёння ў Жэнькі дзень народзінаў, на жаль я не магу абняць і павіншаваць яе, сказаць, што люблю яе, але ў Жэнькі ёсць мара назбіраць 200 падпісчыкаў. Можа новыя падпісчыкі і лайкі зробяць яе шчаслівейшаю. www.youtube.com/@liseckaja706
December 3, 2024 at 12:35 PM
У апошні дзень восені. Велавандроўка на 90 км і адно смешнае падзенне на роўным месцы.
December 2, 2024 at 4:38 AM
Прывет і пака
November 26, 2024 at 6:28 PM