Dźmitry Hurnievič
hurnievic.bsky.social
Dźmitry Hurnievič
@hurnievic.bsky.social
Belarusian journalist
У сімвала Варшавы, славутай варшаўскай русалкі, твар дзяўчыны з Ляхавіцкага раёну. Натуршчыцай скульптуры ў 1939 г. была ўраджэнка вёскі Мазуркі пад Баранавічамі, Крысціна Кагельская, унучка ўдзельніка паўстання Каліноўскага. Яна загінула ў 1944 падчас Варшаўскага паўстання.
December 23, 2024 at 2:54 PM
Ні ў якім разе не глядзіце.
December 21, 2024 at 8:56 AM
Разам з Арлетай Бойкэ, адной з найлепшых журналістак у Польшчы, якая займаецца Ўсходняй Еўропай. 10 год таму Арлета з калегамі брала інтэрвію ў Лукашэнкі і менавіта ёй ён прапаноўваў славуты "чай з малінавым варэннем". Жыла і не падазравала, што гэта вядомы мем сярод беларусаў.
December 18, 2024 at 8:11 PM
Беларусы - мірныя людзі, пакуль іх не пасадзяць на каня. Сёння гадавіна Слуцкага збройнага чыну або Слуцкага паўстання, але па-сутнасці тады ў Беларусі адбывалася кароткая беларуска-савецкая вайна. Ад Гомеля да Бешанковіч беларусы выступалі супраць бальшавікоў.

www.youtube.com/watch?v=tTbi...
November 27, 2024 at 4:36 PM
Пазалочаныя карнізы ў Палацы Булгакаў у Жылічах, на якія глядзяць БРСМаўцы, нагадалі пра Алеся Пушкіна. Там яго арыштавалі. У той дзень я пазваніў Алесю, ён быў на рыштаваннях.

«Працую. У мяне рукі ў золаце».

Праз 2 гадзіны яго затрымалі. Гэтае золата на карнізах - яго апошні твор на свабодзе.
November 27, 2024 at 8:03 AM
Пяць год таму я прыняў удзел у адной з самых узрушальных падзеяў у сваім жыцці - пахаванні паўстанцаў Каліноўскага. Гэта было самае незвычайнае пахаванне ever, бо людзі плакалі ад шчасця. Але самае шыкоўнае - адчуванне еднасці з тымі, хто побач. Хай гэта нас натхняе.
November 21, 2024 at 7:52 PM
Дзяцінства мінула пад такім жа абразом. Ён, прыгажэнны, вісеў у хаце бабулі Ядзі. Маладой дзяўчынай яна пешкі хадзіла ў босыя паломніцтвы ў Вільню, да Вострай Брамы (150 км), заўжды насіла медальён з яе выявай. Такі нашу зараз і я. Сёння свята Маці Божай Вастрабрамскай. 🙏
November 16, 2024 at 2:06 PM
Беларусь гэта краіна, па якой праехаліся катком. Гэта Палац Радзівілаў у Наваградку, з XVIII ст. Марна яго шукаць, бо яго знішчылі немцы падчас налёту 28 чэрвеня 1941 году. Радзівілаўскі палац быў і ў маёй вёсцы, Налібаках, але яго знішчылі бальшавікі ў 1949 годзе. Амаль у кожнага мястэчка такі лёс.
November 14, 2024 at 1:31 PM
Калі нехта шукаў беларускамоўны раман Сашы Філіпенкі. Вы нарэшце яго атрымаеце. Выдавецтва "Гутэнберг". Ад сябе дадам, што кніжка шыкоўная.
April 8, 2024 at 1:27 PM
Калі ў вас раптам згубіцца да чагосьці матывацыя, узгадайце пра бацькоў 4-гадовай Кулдзі Мэднэ. Яны адраджаюць мёртвую ўжо ліўскую мову (з балтыйскіх). Ад нараджэння дачкі яны размаўляць з ёй па-ліўску (вывучылі самі). Дзяўчынка адзіная асоба ў свеце, для каго гэта родная мова.
February 28, 2024 at 4:29 PM
У пэўнай альпійскай вёсцы з нагоды апошніх дзён перад Вялікім Постам адбыўся Анучавы панядзелак. Анучы на хатах, на аўто, касцюмы на людзях з анучаў. І маскі. У гэты дзень жыхары вёскі мяняюць галасы і з-за масак кажуць іншым, што пра іх цэлы год думалі. Ну і піва лілося ракою.
February 12, 2024 at 6:46 PM
Austriae est imperare orbi universo.
February 11, 2024 at 3:36 PM
У нас на "Свабодзе" прэм’ера новага падкасту - "Куды коціцца свет". Пра палітыку, навуку, медыцыну, культуру, войны, рэвалюцыі і прыгажосць. У першым выпуску мы размаўляем пра тое, што адбываецца з Амерыкай, з суперкампетэньнай госцяй. youtu.be/aNP9dLU08dw?...
February 10, 2024 at 10:13 AM
Яна была першай. “20 тысяч лье пад вадой” Жуля Верна змяніла маё жыццё. У мае 11 год менавіта гэта кніга захапіла мяне і адкрыла цэлы свет. Дагэтуль памятаю свае ўяўленні пра выгляд герояў, іх дыялогі жывымі галасамі, лодку, тэмпературу вады і гукі. І тады я стаў чытаць. Сёння ў Жуля Верна ДН.
February 8, 2024 at 10:25 AM
Расейская прапаганда старанна і бясконца пераконвае, як яна ратавала беларусаў ад палякаў і літоўцаў усю нашу гісторыю. 150 гадоў таму беларускія сяляне Банадык Чабёлка і Ян Дзежка з Гарадзеншчыны расказалі этнографу Міхалу Федароўскаму такія во гісторыі пра нашага імянінніка - генерала Касцюшку.
February 4, 2024 at 2:38 PM