Formuła Pieramohi | F1
banner
f1pieramohi.bsky.social
Formuła Pieramohi | F1
@f1pieramohi.bsky.social
Формула 1 па-беларуску. Навіны ды статыстыка Ф1. Formuła 1 pa-biełarusku. Formula 1 in Belarusian.

Падкаст: https://pc.st/1703661520
Тэлеграм-канал: https://t.me/formula_pieramohi
Зваротная сувязь: formula.pieramohi@gmail.com
Заяўка на сезон 2026 - усе нумары зацверджаны:

Норыс змяняе 4 на 1
Верстапен змяняе 1 на 3
Ліндблад абраў 41
Перэс захаваў 11
Ботас захаваў 77
December 19, 2025 at 2:01 PM
Mercedes прэзентавала гук свайго рухавіка 2026 🔊
December 19, 2025 at 9:52 AM
🔴 Ferrari прэзентуе ліўрэю 23-га студзеня

На гэты момант вызначыліся ўжо 8 каманд з 11-ці:

15.01: Red Bull, Racing Bulls
20.01: Audi
23.01: Haas, Alpine, Ferrari
08.02: Cadillac
09.02: Aston Martin
December 19, 2025 at 7:22 AM
🔵 Макс Верстапен пацвердзіў, што абраў нумар 3 на наступны сезон

Ён будзе 19-м чэмпіёнам Ф1 з такім нумарам на балідзе 🏆
December 18, 2025 at 10:14 AM
🇵🇹 Ф1 вяртаецца ў Партугалію ў 2027 ды 2028!

Міжнародны Аўтадром Алгарвэ, яшчэ вядомы як Портымаа, будзе прымаць 2 Гран Пры. Раней Ф1 прыязджала на гэтую трасу ў 2020 і 2021 гадах.
December 16, 2025 at 9:29 AM
Audi Revolut F1 Team — так будзе афіцыйна называцца каманда, якая раней была Sauber.

Таксама раскрыта дата прэзентацыі ліўрэі ў Берліне: 20 студзеня.
December 15, 2025 at 12:32 PM
Верстапен атрымаў узнагароду Момант году FIA за яго абгон Піастры ў Імале

Гэты манеўр запомніцца надоўга!
December 14, 2025 at 5:36 PM
Параўнанне 2024 🆚 2025

Моцныя змены ў заліках усяго праз год! Ды ўражвае, як сёлета топ-3 набрала разам больш за 1250 ачкоў 👏
December 14, 2025 at 4:38 PM
Хаця Макс і прыхварэў, учора ён усё ж перадаў сваё віншаванне пераможцам ❤️
December 13, 2025 at 12:38 PM
Сезон 2025 афіцыйна завершаны!

Норыс ды McLaren атрымалі свае чэмпіёнскія ўзнагароды 🏆
December 13, 2025 at 9:24 AM
Honda першай падзялілася гукам матору 2026! 🔊

А ўжо хутка пачнецца ўзнагароджванне!
December 12, 2025 at 6:00 PM
Цырымонія ўзнагароджання FIA ўжо сёння ✨

Яна адбудзецца а 21:00 у Ташкенце. Трансляцыя атрымання трафеяў дасяжная тут: www.youtube.com/live/sb_Th_r...
FIA Awards Ceremony 2025
Welcome to the 2025 FIA Awards Ceremony!✨  Join us LIVE as we celebrate the champions, legends, and milestones of motorsport this year. From the exhilarating...
www.youtube.com
December 12, 2025 at 1:04 PM
Ды больш цікавая навіна: Макс Верстапен прапусціць сённяшняе ўзнагароджанне FIA

Ён адмовіўся ад удзелу праз грып.
December 12, 2025 at 11:09 AM
Якая нечаканасць!

Бен Сулаем пераабраны прэзідэнтам FIA на другі тэрмін да 2029-га. Ён быў адзіным кандыдатам і атрымаў 91.5% галасоў.
December 12, 2025 at 11:05 AM
Джэк Дуэн разбіўся трэці дзень запар у адным і тым жа павароце ў Судзуцы падчас тэстаў Супер Формулы 😳

Цяжка нават уявіць, як такое можа ўдарыць па ўпэўненасці, ды пасля няўдалага дэбюту ў Ф1...
December 12, 2025 at 8:46 AM
Упершыню з 2015 году абодва гоншчыкі Williams фінішавалі ў топ-10 асабістага заліку 📈

Алекс ды Карлас завяршылі сезон на 8-м і 9-м месцах!
December 11, 2025 at 2:48 PM
Ferrari выйграла ўзнагароду DHL Fastest Pit Stop Award!

Каманда змагла зрабіць гэта ў другі раз за гісторыю ўзнагароды. Першы быў у 2015-м, дэбютным для гэтага дадатковага спаборніцтва.

А таксама Скудэрыя змагла спыніць серыю Red Bull, якая няспынна перамагала 7 разоў з 2018-га! 👏
December 11, 2025 at 7:43 AM
Самыя значныя сыходы з Red Bull за апошні час:

- Гельмут Марка
- Крысціян Хорнер (звольнены)
- Джонатан Уітлі (перайшоў у Audi)
- Эдрыян Ньюі (Aston Martin)
- Роб Маршал (McLaren)
- Уіл Кортні (McLaren)

Ды цяпер на гэтым фота Верстапен застаўся адзіным, хто пакуль у Red Bull. Але ці надоўга?
December 10, 2025 at 10:45 AM
🏁 Вынікі тэставага дня ў Абу-Дабі
December 9, 2025 at 5:46 PM
⚡ Цяпер ужо афіцыйна: Гельмут пакідае Red Bull

Пасля 20 год і 417 Гран Пры з камандай
December 9, 2025 at 2:32 PM
Сезон 2025 у адной мемнай выяве 😆

(Ды некалькі цікавых набліжэнняў)
December 9, 2025 at 11:04 AM
Сёння ў Абу-Дабі праходзяць паслясезонныя тэсты! 🧪

Pirelli таксама прадставіла новую гуму на 2026 і крыху абноўленае лога!
December 9, 2025 at 9:23 AM
Гельмут Марка сыходзіць з Red Bull

Гэтае сцвярджае нідэрландскі журналіст Эрык ван Харэн. Верагодна, да такога прывялі нядаўнія дзеянні Гельмута за кулісамі Red Bull.

Кажуць, што Марка падпісаў Ліндблада па сваёй ініцыятыве, і гэта не цалкам супадала з пазіцыяй іншых прадстаўнікоў кіраўніцтва RB.
December 9, 2025 at 9:14 AM
🟠 Норыс узяў сабе нумар 1 на сезон 2026!

Ды з наступнага году дазволілі змяняць нумары не толькі пераможцам. Таму цікава, які нумар цяпер абярэ Макс: 33, 3, або той, што выглядае аднолькава з любога боку 😜
December 8, 2025 at 6:31 PM
📰  Агляд ад Яўгена: Канец адной эпохі і магчымы пачатак новай на Гран Пры Абу-Дабі, які выйграў Макс Верстапен

#гоначнаяПсіхапатыя #AbuDhabiGP

telegra.ph/Kanec-adnoj-...
Канец адной эпохі і магчымы пачатак новай на Гран Пры Абу-Дабі, які выйграў Макс Верстапен
У мінулыя выхадныя на трасе Яс Марына Формула 1 перагарнула яшчэ адну сваю старонку. Скончыўся і сезон 2025 года, і дзеянне тэхнічнага рэгламенту, які пачаў дзейнічаць у 2022-м. Фінал гэты выглядаў…
telegra.ph
December 8, 2025 at 2:22 PM