Трэці Дотык
dotyk.bsky.social
Трэці Дотык
@dotyk.bsky.social
Зацягваю слуцкія паясы
Румыны - малайцы, зрабілі тое, што не змагла зрабіць Рэспубліканская партыя ЗША - прарасейскага кандыдата не дапусцілі да выбараў.
March 9, 2025 at 6:51 PM
Reposted by Трэці Дотык
Seen yesterday on a public bus in Heidelberg, Germany.
March 5, 2025 at 6:23 PM
Расея пачала вайну супраць Украіны яшчэ 11 год таму. 24 лютага 2022 аднак яна стала адкрытай і поўнамаштабнай. За гэты час паў Twitter, у Вашынгтоне цяпер прарасейскі ўрад. А Украіна трымаецца.
February 24, 2025 at 11:32 AM
Пасля гэтай зігі Маска аўдыторыя BlueSky мусіць вырасці ў геаметрычнай прагрэсіі
January 20, 2025 at 9:19 PM
А тут ужо ёсць які-небудзь акаўнт, які назвалі экстрэмісцкім?
November 28, 2024 at 11:56 AM
Пакуль маю менш за 30 фалоўвераў, я адчуваю сябе ботам тут. Не ведаю, чаму, але большасць ботаў у твітэры маюць па 30 +/- падспісчыкаў.
November 25, 2024 at 7:37 PM
Цікава
Сябры. У @bsky.app можна рэдагаваць паведамленні пасля публікацыі. АЛЕ. Гэта функцыя застаецца эксклюзіўнай у рамках кліента @skeetsapp.com і не рэалізавана на узроўні платформы: bsky.app/profile/skee....

Магчыма, рэдагаванне будзе рэалізавана пазней. Паглядзім.
November 21, 2024 at 1:58 PM
Bluesky - той рэдкі выпадак, калі добрая справа атрымала свой плюс ад перамогі Трампа ў ЗША. Цяпер тут робіцца ўсё больш уцекачоў з колішняга твітэра.
November 21, 2024 at 1:55 PM
Завёў быў дадатковы акаўнт у твітэры, каб пагуляцца ў новы лэвэл ананімнасці. І забыўся пра яго. Але ж гэта шайтан-машына маска мне цяпер рэгулярна шле натыфікацыі пра пасты Маска і Трампа, на якіх я не падпісваўся ані са старога акаўнта, ані з новага. І вось я тут ізноў.
November 14, 2024 at 12:34 PM
Хто ў доміку жыве?
September 9, 2024 at 8:19 AM
Ёсць жыццё на іншых планетах?
August 27, 2024 at 2:34 PM
Тут яшчэ пасвяцца беларусы?
April 10, 2024 at 12:01 PM
Паставіў побач у Bookmarks Bar цэтлікі X i BlueSky. Відавочна, куды я цяпер клікаю, калі хачу зайсці ў Twitter :)
January 9, 2024 at 8:37 AM
Тым часам лагатып Блюская цяпер амаль Твітэр, толькі мятлік. Я ўсё праспаў. Мі-мі-мі. Кажуць, што X збанкрутуе сёлета. Будзе дзіўна, калі гэтага не адбудзецца. З такой та нягеглай назвай.
January 3, 2024 at 8:16 AM
Нешта сумна мне тут, каго пачытаць, на каго падпісацца? Цікавіць не толькі беларускамоўны кантэнт, але і на ангельскай якія-небудзь цікавыя/уплывовыя/медыйныя персанажы.
November 30, 2023 at 2:16 PM
Уся гэта гісторыя з Аксёнавым і КГБ яшчэ можа павярнуцца такім бокам, што ў беларусаў паўстануць новыя складанасці ў адкрыцці і выкарыстанні банкаўскіх рахункаў у Польшчы.
November 20, 2023 at 11:05 PM
Навіны генеруюць нейкі асабліва пануры трэнд цяпер. Доўгія ночы мала святла. Ратуе магній, вітамін D і радкі з песні на верш Міхала Анемпадыстава: “Мы чакалі Калядаў з маленства
І ніяк не маглі дачакацца…”
November 6, 2023 at 11:29 PM
Syndrom Samazvanca – даўно не адчуваў такога рэзанансу да дрыжыкаў ад беларускай музыкі
October 23, 2023 at 8:31 PM
Для стваральнікаў сайтаў, на якіх штучна заблакаваная магчымасць выдзеліць тэкст і скапіяваць яго ў буфер, існуе асобны кацёл у пекле.
October 23, 2023 at 8:14 AM
Чытаю ў навінах, што "Байдэн напісаў пост пра сваю таемную паездку ў Кіеў у лютым". Цікава, што напісаў ён яго не ў Твітары, а ў Інстаграм. Сышла эпоха )
October 23, 2023 at 6:44 AM
Святлана Ціханоўская праз сваё інтэрв'ю вярнула сэнс існавання Твітэра беларусам. Там можна весела цкаваць маскалёў. Я ў гэтым не ўдзельнічаю, мне цікавей спрачацца з украінцамі там, але назіраю, як беларусы паўсталі супраць ліберальнай расейскай імперыі :) Назіраю з задавальненнем.
October 18, 2023 at 9:13 PM
А яшчэ паслухаў інтэрв'ю Буданава пра тое, як "пятляе Лукашэнка". Класіка: адэкватнасць любога лідара Украіны з каманды Зяленскага заканчваецца ў той жа момант, калі ён пачынае гаварыць пра Беларусь і Луку. Цэлы генерал ГУР, а анічога не разумее пра краіну, да якой ад Кіева ўсяго 75 км.
October 12, 2023 at 8:15 PM
Пачытаў допіс Зянона Пазьняка ў Фэйсбуку пра беларускіх журналістаў – пайшоў вымыў рукі. Потым вярнуўся і яшчэ раз памыў. Агідна.
October 12, 2023 at 7:58 PM
Раніца пачалася з таго, што тлумачыў 8-гадоваму хлопчыку пра араба-ізраільскі канфлікт, з-за якога раптам была скасаваная камандыроўка яго мамы. Палітычная геаграфія і расстаноўка сіл вакол Ізраіля сына вельмі засмуціла, але аргумент пра саюзніка ў выглядзе ЗША супакоіў.
October 8, 2023 at 10:59 AM
У Варшаве столькі беларускіх імпрэзаў, што на польскія не застаецца часу
October 7, 2023 at 9:06 AM