daisy-valley.bsky.social
@daisy-valley.bsky.social
думайце, што хочаце, абы вам самім з гэтым добра было
Новы Сапкоўскі - як сустрэцца з дзедам за сталом, нібы і цікава паслухаць, а нібы і ўжо ўсё гэта было. Яшчэ і мова нейкая стала механічная, і сказы кароткія, як сакерай хто парубаў.
December 10, 2024 at 7:21 AM
Расказала сёння пра A Real Pain усім, хто хацеў паслухаць (і пачытаць)
November 21, 2024 at 6:18 PM
Праца перамяжоўваецца танцамі пад Молчат Дома, увесь час, калі іх слухаю, думаю, што яны гучаць як Мінск
November 18, 2024 at 11:11 AM
Чытала сёння кнігу пра экзістэнцыялізм у чарзе і нават асабліва на час чакання не звяртала ўвагі, а яшчэ шмат гуляла ў снезе, нават і не памятаю ўжо, калі стала так любіць снегапады
January 3, 2024 at 10:31 PM
Сёння Прэмію імя Ежы Гедройца ўручалі ў Гданьску, першае месца атрымала Ганна Кандрацюк за "У прысценку старога лесу", другое месца ў Сцяпана Стурэйкі і "Пасажыраў карабля Тэсэя", а трэцяе ўзяю мой любімы "Шэпт" ад Сяргея Лескеця
November 25, 2023 at 11:04 PM
Трэці дзень пішу, што харошае за дзень здарылася, і ўражанне, што, сапраўды, ўвага пачынае засяроджвацца на гэтым сама сабой
November 4, 2023 at 10:03 PM
Схадзіла на могілкі (прыйшлося сабраць усе сілы ў кулачок), а там так цудоўна і спакойна. Сустрэла помнік сям'і па прозвішчы Дрэва, як бы хто прывітанне з дому перадаў.
November 2, 2023 at 8:35 PM
Гляджу фільмы толькі таму, што там паказваюць Лондан
October 21, 2023 at 11:57 AM
У пакоі дзе я працую з вокнаў бачна толькі неба, сёння ў мяне там паказвалі карнавал з дажджоў, аблокаў і магічнага святла
October 5, 2023 at 6:35 PM
Я ўвесь час марыла пра коргі, а цяпер не магу прайсці міма джэк-расэлаў, такія яны ўжо мілыя і дзелавыя, калі бягуць па сваіх важных сабачкавых справах
September 24, 2023 at 6:48 PM
Цёплы дзень з харошымі людзьмі, і захадам з агнямі на ўсё неба
September 23, 2023 at 5:00 PM
Здаецца падумала пра ўсё, што магла, але ўсё роўна хвалююся перад падарожжам
September 9, 2023 at 7:57 PM
Трымаюся правіла - з'явілася новая сацсетачка, завядзі ў ёй акаўнт.
September 9, 2023 at 3:25 PM