Sasha Poshykovich
banner
poshyk.bsky.social
Sasha Poshykovich
@poshyk.bsky.social
Вандроўкі і прырода
https://poshyk.info
Тысячы лампадак на могілках у Івянцы, выглядае вельмі прыгожа💔
November 1, 2025 at 5:55 PM
Птушка, якая заўсёды падымае настрой 😊. Сініца-апалоўнік
October 29, 2025 at 8:54 AM
Заспеў шыкоўную восень у Лепелі (тыдзень ці 2 таму). Горад файны і мне падаецца з вельмі добрым турыстычным патэнцыялам. Мо бывалі? Таксама зрабіў відэа пра Лепельскія цікавосткі
www.instagram.com/reel/DQM096T...
October 25, 2025 at 5:55 AM
З надыходам халоднай восені, пачынаю з задавальненнем вяртацца на эка-сцяжынку ў Чыжоўцы. І як жа прыемна тут сустракаць старога сябрука - звычайнага зімародка
October 21, 2025 at 10:26 AM
Пінскія замалёўкі. Касцёл Святога Карла Барамея. 2025 і 1921.
October 10, 2025 at 2:32 PM
Альковічы. Неагатычны касцёл у пачатку ягонага будаўніцтва, дарэчы, побач яшчэ стаіць стары драўляны храм. Фота дзесьці 1904 года, ну і сучасны здымак у падобным ракурсе.
October 8, 2025 at 3:04 PM
Дуды, Іўеўскі раён. 2025/1910(?)
October 3, 2025 at 10:25 AM
Чыгунка на старых паштоўках - гэта заўсёды нешта. Тут на фота станцыя Гаўя ў 1914, мо 15, і ў 2025 годзе.
October 1, 2025 at 9:48 AM
Учора быў Багач і гэта было прыгожа❤️
September 29, 2025 at 5:14 AM
Мінск у 1914 годзе, - невялічкі таймлепс, які зроблены пры дапамозе ШІ і старых паштовак
September 26, 2025 at 4:48 AM
Прапаную вам паглядзець даволі цікавы краявід мястэчка Ліпнішкі. Цэнтр кампазіцыі - прыдарожная каплічка, якая стаіць на сваім месцы ўжо больш чым 150 год. За гэты час Ліпнішкі моцна змяніліся, а вось сама каплічка - не.
На старым фота прыкладна 1915 год, а сучасны ракурс - 2025
September 18, 2025 at 1:37 PM
Птушыныя партрэты: Пячураўка-будаўнічок
August 29, 2025 at 10:07 AM
Туркаўка кольчатая😍
August 20, 2025 at 2:51 PM
Які абутачак.
Для Беларусі даволі рэдкая птушка - Пясчанка
August 5, 2025 at 7:38 AM
Лучай і касцёл Святога Тадэвуша. Не тое каб часта атрымлівалася параўнаць старыя і сучасныя фота менавіта інтэр'ераў. Але гэтым разам - пашанцавала. 1911/2025
August 3, 2025 at 5:40 PM
Мінск у фільме “Бронзавая птушка”, 1975 год
July 29, 2025 at 3:50 PM
Касцёл-загадка ў вёсцы Канічы. Неяк не чакаеш убачыць такую грамадзіну на самай мяжы Магілёўскай вобласці.
July 28, 2025 at 10:56 AM
Нечаканая сустрэча. Вялікі Грыцук выйшаў наўпрост да мяне, крыху аблаяў і зляцеў. У Беларусі гэтая птушка ў Чырвонай кнізе і лічыцца даволі рэдкай.
July 18, 2025 at 7:12 AM
Тэст на ўзрост
July 16, 2025 at 3:21 PM
Балотная❤️
July 11, 2025 at 2:34 PM
Вось такі скарб-багацце (ці смецце?) было на месцы старога сабора. Штосьці старажытнае, як думаеце?
July 7, 2025 at 6:20 PM
А вось тут Лыска тлумачыць хто гаспадар на Чыжоўцы
June 5, 2025 at 4:08 PM
Спот для аўталаўкі, раней такога дакладна не бачыў.
June 2, 2025 at 3:45 PM
Залацістая шчурка ці шчурка-пчалаедка. Ужо некалькі год запар, кожны травень, я чакаю гэтых дзіўных і вельмі прыгожых птушак. Вельмі рады, што і ў 2025 годзе яны даляцелі да нас
May 24, 2025 at 10:29 AM
Сталічныя краявіды 70х, прызнаюся, сам не адразу пазнаў!
May 20, 2025 at 6:44 AM