Dzieŭčyna z Viejšnoryi
banner
poliniator.bsky.social
Dzieŭčyna z Viejšnoryi
@poliniator.bsky.social
Пішу лухту ў інтэрнэце since 2005

BY/PL/EN/RU

inst @poliniator_by
Pinned
1/17
Вялікі трэд пра падручнікі, якімі я карысталася для падрыхтоўкі да дзяржаўнага экзамена па польскай мове.
Паглядзела нэтфліксаўскі серыял "Сто гадоў самоты", і я ў захапленні! Кніга адна з маіх любімых, але вельмі даўно чытаная. І гэта ці не самая ўдалая экранізацыя ўвогуле. Цудоўна перадае атмасферу знакамітага магічнага рэалізму.
March 20, 2025 at 11:28 PM
За гэтую зіму галубы настолькі засралі балкон, што нават глядзець на гэта страшна. Балкон зацягнуты сеткай, але гаўну гэта не перашкаджае валіцца на падлогу. Я вельмі злая на бабак, якія падкармліваюць іх метрах у 100 ад дома. Там у іх сталоўка, а ў нас - туалет.

Фотак не будзе.
March 5, 2025 at 3:24 PM
Жэсць што мне неспадзявана трапіла ў рукі. Але мне заўсёды было цікава, як нас вучаць замежным мовам.

Магчыма будзе трэд з цікавосткамі.
February 16, 2025 at 12:41 PM
А вы б пайшлі?
Першы раз схадзіла ў спа-сауну, дзе ўсе голенькія сядзяць і ў басейне голенькімі плаваюць. Трохі няёмка было, але ў цэлым спадабалася.
February 9, 2025 at 12:23 PM
Першы раз схадзіла ў спа-сауну, дзе ўсе голенькія сядзяць і ў басейне голенькімі плаваюць. Трохі няёмка было, але ў цэлым спадабалася.
February 8, 2025 at 6:32 PM
На хвалі забароны кніг Чака Паланіка (Chuck Palahniuk) ў Беларусі я даведалася, што ў яго ўкраінскае паходжанне. Арыгінальнае прозвішча - Палагнюк, але эміграваўшыя баба і дзед, якіх звалі Paula і Nick, змянілі вымаўленне прозвішча на суму сваіх імёнаў - П(о)ала-Нік.
January 24, 2025 at 5:39 PM
Прадала на vinted рэч даражэй, чым калісьці там жа яе купіла. Лічу гэта сваім афіцыйным дыпломам фінансавага кансультанта. Падпісвайцеся, каб атрымаць больш 💰парад
January 22, 2025 at 8:32 PM
✅Заплакаць у музеі
January 17, 2025 at 4:58 PM
Я змушана прызнацца, што засынаю толькі пад чытанне тэлеграм-каналу "Савецкая Беларусія". ХВ, што там за НЛП на мяне дзейнічае, але літаральна 2-3 пасты - і вочы цяжэюць, і так спакойна на сэрцы становіцца.

Ну і ўвогуле гэта наш недаацэнены культурны феномен з уласным сусветам і персанажамі
January 14, 2025 at 6:20 PM
Я лічу, гэта лепшая назва для ахоўнай канторы.
“Пагоня - восем стагоддзяў на рынку аховы”
January 12, 2025 at 8:58 PM
Прыехала на тыдзень у Варшаву, дзе раней была 0 (нуль) цэлых 6 дзясятых разоў. Ух я яе выгуляю ўшчэнт!
January 12, 2025 at 5:33 PM
Як жа шмат людзей пачынаюць новае жыццё з новага году, гэта аказваецца не метафара🫣. У зале пекла, асабліва сёння, калі ў свята адчынена толькі палова з клубаў
January 6, 2025 at 5:16 PM
Квінтэсэнцыя адкладзенага жыцця. Успомнілася, як мой дзед не адрываў лісткі ў адрыўным календары, а падгінаў пад гумку. Калі б ён быў жывы, я б зараз спытала ў яго навошта.
January 2, 2025 at 5:01 PM
Калі вы шукаеце добрае святочнае кіно, то гэта стрэл у дзясятку.
#disclaimer #appletv
December 31, 2024 at 5:00 PM
Хаця я і хварэла гэтымі днямі, але ментальна гэта самыя камфортныя для мяне Каляды і Пераднавагоддзе ever! Вось што хаджэнне ў піжаме творыць! Як у фільмах з дзяцінства!
December 29, 2024 at 3:34 PM
Ці бывае ў вас штосьці такое, пасля чаго вы разумееце, што ачунялі? Я вось зараз чыхнула і зразумела, што так чыхае здаровы чалавек.
December 27, 2024 at 4:55 PM
Роўна ў гэты дзень 136 гадоў таму Вінсэнт ван Гог адрэзаў сабе вуха. Хто ведае, можа б без гэтага ён так і не атрымаў прызнання. Чэл ведаў толк у перфомансах.
December 23, 2024 at 4:22 PM
Даўно кажу, што беларуская мова будзе жыць, калі на ёй не толькі выдатнікі ці свет нацыі будзе размаўляць, а яшчэ і злачынцы ці прастытуткі
У Аргентыне падлетак напісаў план забойства па-беларуску і прынёс у школу зброю

«Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным», — так заканчваецца ліст, напісаны па-беларуску 12-гадовым падлеткам, які прыйшоў у школу ў Буэнас-Айрэсе з пісталетам.

www.polskieradio.pl/396/7818/Art...
December 23, 2024 at 8:49 AM
Люблю пераглядаць фільмы праз 5-10 гадоў і адсочваць змены ў сабе.

Масты акругі Мэдзісан - дагэтуль у маім топе. Я ўсе дзве гадзіны прагаласіла. Пайду цяпер папоўню дэфіцыт вадкасці ў арганізме.

Такое каханне - дар ці цяжар?
December 22, 2024 at 6:06 PM
Дарэчы самая прыгожая ялінка ў свеце па меркаванні экспертаў.
Кракаў
December 21, 2024 at 9:38 PM
Сітуацыя паўтараецца ўжо некалькі месяцаў. Плачу за інтэрнэт па выстаўленаму рахунку, праз QR-код, правяраю ўсе дадзеныя і сумы - і адзін грошык недзе губляецца. Усе непільныя пераводы у злотых у Польшчы бясплатныя, гэта не камісія.

Upc aka Play
December 19, 2024 at 2:21 PM
Прабачце, але не разумею сэнсу #booksky чэленджу, калі посціш проста вокладкі важных для цябе кніг без каментароў.

Я магу нават гаўнафільм ці кнігу паглядзець/пачытаць проста таму, што пра іх хтосьці цікава распавёў, і для мяне гэта цэнна. Без асабістага каментара ў маім сэрцы нічога не адгукаецца
December 18, 2024 at 11:40 AM
Не ведаю, што ў такіх выпадках робяць - купляюць латарэйны білет, ставяць свечку ці прыносяць ахвяру.

Недзе месяц назад купіла рэдкую кніжку з Літвы за тры капейкі, а яно на мяжы згубілася. Некалькі тыдняў я шкадавала і прыцэньвалася купіць за поўную цану, думала, ці трэба то ўвогуле. І вось сёння…
December 16, 2024 at 4:56 PM
У слоўніку ёсць словы ссаць (рус. сосать), сцаць, але няма слова сраць. Беларусы не сруць!
Дзякуй, ўордлі.
December 13, 2024 at 2:31 PM
Co to za sklep?🤔
December 12, 2024 at 3:07 PM