mprhm.bsky.social
@mprhm.bsky.social
Калі стамляюся, маю праблемы з фокусам і бачу словы скажона — абавязкова з негатыўным сэнсам. Вырашыла завесті пад гэта трэд:
1. «лжывы эфір»
October 30, 2025 at 2:31 PM
Часам думаю пра тое, каб завесці новае хобі, і назіранне за птушкамі — адзін з варыянтаў.

34mag.net/post/birdwat...
Як і навошта назіраць за птушкамі?
Ціў-ціў-ціў для твайго ментальнага здароўя.
34mag.net
October 29, 2025 at 1:50 PM
Калі б пісьменнікам плацілі кожны раз, калі пісьменнік у кіно пачынае пісаць кніжку з загалоўка, пісьменнікі б жылі не гаруючы.
October 19, 2025 at 9:44 AM
Ты: Восень.
Буккросінг:
October 19, 2025 at 6:04 AM
Гугл букс, за што?
October 15, 2025 at 10:44 AM
Другі раз запар выйграю кніжку ў розыгрышах. Можа, час ісці ў казіно?
October 11, 2025 at 1:28 PM
Пісьменнікі па-руску часта пішуць так, нібыта селі ў цягнік з Калінінграда да Уладзівастока і ўсю доўгую дарогу расказваюць пра чабурэк, што купілі і з’елі яшчэ на станцыі адпраўлення. Выпадкова трапіўшы ў такі цягнік, выходжу на першым прыпынку — у Вільні (хацелася б, канешне, у Бабруйску).
September 30, 2025 at 5:41 PM
З тых шыльдаў, за якімі — дакладна ведаеш — героя чакае срака.
September 30, 2025 at 5:09 PM
У Малдове ёсць «Наша партыя Рэната Усатага», і гэты Рэната не вусаты.
September 29, 2025 at 11:33 AM
Ютуб рэкамендуе трывожныя падкасты.
September 23, 2025 at 5:14 PM
Што вы адчуваеце, калі бачыце навіну, праілюстраваную карцінкай з нейронкі: 1) безнадзейнасць ці 2) безнадзейнасць?
September 16, 2025 at 12:26 PM
На вечарынцы згулялі ў «я ніколі не...», а потым у такую гульню, дзе ўсе мераюць ціск і прайграе тая, у каго бліжэй да 120/80.
August 24, 2025 at 6:32 AM
Не ведаю, як яшчэ патлумачыць людзям, што не трэба дасылаць у часопіс тэксты з чата джыпіці. Можа, у чата спытаць, як ім патлумачыць?
August 22, 2025 at 9:20 AM
Шукала ілюстрацыю па тэге «булінг». Знайшла гэтую мілую пысу. Калі булінг — то толькі такі.
August 20, 2025 at 12:20 PM
Перад кінасеансам хлопец укленчыў перад жанчынай з пярсцёнкам. Яна сказала «так». Потым пайшло кіно — «Кабінет доктара Калігары», у якім герой — пацыент псіхіятрычнай лякарні — робіць прапанову ў атачэнні такіх жа гаротнікаў. Але там гераіня адмовіла, бо «каралевы не могуць ісці за поклікам сэрца».
August 10, 2025 at 6:33 AM
Чал напісаў пост пра тое, як ён збіў іншага чала, пахваліўся, што затое не дасылае дзікпікі, і папрасіў грошай. Цяпер я бачыла ў фэйсбуках усё.
August 8, 2025 at 6:40 AM
— Што ты глядзіш, каб расслабіцца?
Я:
August 1, 2025 at 2:08 PM
Хайпану на трэндавай тэме і нагадаю, што варшавяне хутка пабачаць, як квітнее вось гэты прыгажун — аморфафалус тытанічны.
July 26, 2025 at 10:07 AM
У дзяцінстве ў цягніках прадавалі іконы і «Частный детектів». Гэта газета вымушала асцерагацца ліфтаў і аўтаспына. Cёння яе ролю бліскуча выконвае паблік «Новости Варшавы». Махляры, бойкі з мачэтэ, няшчасныя выпадкі, крадзёж элітнага шакалада на раёне Бемова, а таксама халера і пестыцыды ў чарэшні.
July 25, 2025 at 11:27 AM
Калі пемзу завуць Жан-Луі Давід, ад яе чакаш не толькі мяккіх пятак, але і можа якую сімфонію. Ці хаця б парфуму з ноткамі кіпарысу.
July 18, 2025 at 11:15 AM
З папярэдняга альбома Vapna мемнай стала для мяне фраза «не маё, не маё», якую можна напяваць у выпадку, калі табе прапануюць не твой кубачак гарбаты. З новага «Amal» напэўна «не хачу, не хачу, не хачу» — пасуе для тых жа абставін.
July 16, 2025 at 12:01 PM
Тіпічныя урокі жыцця ад дарослых:
June 29, 2025 at 4:22 PM
Гарызонт планавання: узяць 40 рулонаў туалетнай паперы на акцыі.
June 27, 2025 at 7:01 PM
Бязлітасны буккросінг. Частка 2.
June 24, 2025 at 6:35 PM
Парайце, калі ласка, беларускіх падкастаў. Можа, нешта новае з’явілася, а я не ведаю. Сяджу на «Белліце» і «Так склалася гістарычна», а свой крыху падзакінула.
June 5, 2025 at 8:45 AM