letucenni.bsky.social
letucenni.bsky.social
@letucenni.bsky.social
Вось цікава, якія ў каго погляды/ стандарты наконт таго:
А) як часта трэба мыць туалет і ванную
Б) як часта па факце атрымліваецца іх мыць
May 22, 2025 at 3:18 PM
To aliŭje or not to aliŭje. That is the question
December 29, 2024 at 6:30 PM
Заўтра іспыт на пасведчанне кіроўцы. Здам /не здам? 50/50
October 23, 2023 at 7:23 PM
А ўвогуле ўсё вельмі не вельмі. Захварэла. Мусіць не траплю заўтра на ліндзі хоп: ні на воркшоп с замежнымі настаўнікамі, ні на вечарыну. Сумна. А будзе юбілей: 10 год ліндзіхопаўскай дзвіжухе ў маім горадзе
October 7, 2023 at 6:10 PM
Пару гадоў таму купіла нішавы парфум са зніжкай, а ён аказаўся "маім". Цяпер жа зніжак на яго не бывае. І прыходзіцца выдаткоўваць грошы, за якія можна купіць паліто на зіму, проста каб быць сабою
October 7, 2023 at 10:53 AM
Прывезла з Кіпру пакунак лукума. Думала пачаставаць калег, а потым адкрыла паспрабаваць, ці добры. Праходзіць колькі хвілін - і няма ўжо чым частаваць. Сапраўдные смакоцце з натуральнымі смакамі: меліса, ружа, мята, нават апельсін быў не такі агідны і штучны як у лукума са звычайнай крамы
October 7, 2023 at 8:20 AM
У мяне на працы нейкі культ абутку barefoot, гэта такі з супертонкай падэшвай, які не сціскае ступні. І што вы думаеце? Давялі мяне да таго, што і я сабе такія прыдбала, не гледзячы на тое, што такі абутак не выглядае прывабна, і гэта мякка кажучы.
October 6, 2023 at 9:49 AM
Сёння перад самалётам схадзіла такі яшчэ раз на мора. І правільна зрабіла. Было яшчэ рана, мала людзей, мора спакойнае і максімальна празрыстае, ціш. А зараз з карабля на баль: яшчэ не дадому, а на канферэнцыю
September 26, 2023 at 8:16 AM
Праз тыдзень на міжземным моры толькі сёння, у апошні дзень, заўважыла маленькія марскія зорачкі на дне. Такія мілыя ⭐️⭐️⭐️
September 25, 2023 at 3:00 PM
Я даволі дасведчаны сола- падарожнік, але ніяк не прызвычаіюся да таго, што калі пытаюся пра столік у рэсціках, афіцыянты непрыхавана здзіўляюцца: "на адну?" Як быццам бы я да іх без рук прыйшла і зараз пачну нагамі есці
September 23, 2023 at 4:52 PM
На Кіпры тэлефонны код пачынаецца з +357. І адразу нейкі родны вайб... прыемна тут на гэтым востраве, нічога не скажаш
September 23, 2023 at 9:55 AM
Расплата за такі хваравіта доўгі сон: бяссонніца ў наступную ноч. Гэту ноч. Оўцы цэлага свету скончыліся, а сну няма
September 22, 2023 at 12:13 AM
Усё вылілася ў тое, што спала 12+ гадзін, з элементамі трызнення. А на мора калі?
September 21, 2023 at 8:42 AM
Даволі бязглузда было браць квіток на самалёт амаль а сёмай раніцы. Улічваючы шлях да аэрапорта і што прыехаць трэба загадзя, я сёння зусім не спала і ледзь не здохла: 30 градусаў паветра, валізы, трэба арыентавацца ў новай краіне. Ну нахер такі адпачынак. Хаця не: лепш чым ніякі
September 20, 2023 at 5:25 PM
Вітаю свет! Ці як яно там? Адным словам: пагналі
September 20, 2023 at 5:19 PM