Кніжны Хома
homabellit.bsky.social
Кніжны Хома
@homabellit.bsky.social
Гумарэскі ад пухнатага беларусіка 🐹
А во
October 10, 2023 at 11:21 AM
Сумесна з audiobooks.by мы ладзім клуб аматараў аўдыякніг. Сэнс такі: выбіраем твор, слухаем усім кагалам і дзелімся ўражаннямі. А потым я іх падагульняю і пішу падкаст.

Калі ідэя падабаецца, то па спасылцы ўсе падрабязнасці. А захочаце паўдзельнічаць - пішыце 🐹

www.instagram.com/p/CyBC-QqIUT...
Кніжны Хома on Instagram: "У межах клуба аматараў аўдыякніг м...
116 likes, 12 comments - homa_bellit on October 5, 2023: "У межах клуба аматараў аўдыякніг мы праслухалі ўжо 2 �..."
www.instagram.com
October 6, 2023 at 7:56 AM
Хоба!
October 3, 2023 at 10:35 PM
Гумарэсак вам у стужку 😎
September 28, 2023 at 1:12 PM
Міні-апытанка паказала, што ў той ці іншай ступені вас цікавяць мемы і літаратура. А ў мяне якраз выйшаў другі эпізод падкаста, прысвечаны "Энеідзе навыварат". Распавёў пра тое, чаго ў школе не кажуць - здаецца, атрымалася цікава і змястоўна 😀

То прапаную паслухаць:

homabellit.mave.digital/ep-2
Выпуск № 2 - "Энеіда Навыварат", або Чаму Новая Беларуск�...
Другі выпуск падкаста "Кніжны Хома", прысвечаны аднаму з першых твораў ў новай беларускай літаратуры.Другі вы...
homabellit.mave.digital
September 26, 2023 at 1:52 PM
Часам сюды заходжу і бачу ў асноўным весці з палёў: вітанні новых удзельнікаў з інструкцыямі. Дык вось хачу спытаць: ці патрэбны тут нейкі кантэнт? А калі так, то які: гумар, літаратура або ўсяго патроху? То напішыце, калі ласка, чаго хочаце і не хочаце 😀

З.Ы. Насыпаў крыху мемчыкаў
September 25, 2023 at 1:55 PM
На мінулым тыдні я напісаў пра біяграфію Юлія Таўбіна, а цяпер апублікую і невялікую падборку вершаў. На жаль, можна прымацаваць толькі 4 выявы, ды і аб'ём тэксту абмежаваны. Калі ёсць жаданне пачытаць больш грунтоўны агляд творчасці паэта, запрашаю на ФБ:

www.facebook.com/permalink.ph...
September 19, 2023 at 8:25 PM
15 верасня - дзень народзінаў адного з майго любімых паэтаў, Юлія Таўбіна. Гэта чалавек неймавернага таленту, які напісаў амаль усе свае вершы ва ўзросце да 21. І невядома, што б яшчэ стварыў, калі б не быў расстраляны. Прапаную пачытаць пра біяграфію паэта, а пазней апублікую падборку вершаў.
September 15, 2023 at 6:56 PM
Мемчыкі ад падпісчыкаў у інстаграм 🔥
September 14, 2023 at 4:22 PM
Крыху мемчыкаў вам у стужку 😀
September 10, 2023 at 2:10 PM
Неверагодна, але факт: цяпер у мяне ёсць падкаст. Прапаную паслухаць і выказаць мне ўсю праўду-матку, што вы думаеце пра першы выпуск 😀

homabellit.mave.digital/ep-1
September 5, 2023 at 9:31 AM
Сёння, у першую нядзелю верасня, адзначаецца дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды вырашыў выйсці з эфір з падборкай літаратурных мемчыкаў 😀
September 3, 2023 at 3:53 PM
Вас вітае Кніжны Хома - адзіны ў свеце беларускамоўны хамяк, аматар літаратуры і арэшкаў 🌰

Я вяду блог у інстаграм і іншых сацсетках, а цяпер і сюды вырашыў прасунуць пыску. Накідаю вам крыху мемчыкаў 😀
September 2, 2023 at 11:30 AM