Міхась Джыпсінкоў
banner
cyhankou.bsky.social
Міхась Джыпсінкоў
@cyhankou.bsky.social
This is a way
August 21, 2025 at 5:29 PM
Ты тады не ведаў, але вось гэтыя хлопцы з мема першай паловы 2020 года неслі на могілкі тваё бесклапотнае спакойнае жыццё
July 16, 2025 at 9:18 AM
Ідэя для стартапа:
Сацыяльная сетка, куды немагчыма загружаць любы кантэнт, згенераваны AI
June 20, 2025 at 6:23 AM
Чым звычайная праца адрозніваецца ад працы ў IT?
Ну па першае нармальнай атмасферай, адэкватнымі калегамі, магчымасцямі развіцця і якой-ніякой стабільнасцю. Ты атрымліваеш нармальныя грошы і ў цэлым разумееш, што цябе чакае заўтра і можаш планаваць сваю будучыню.
У ІТ нічога з гэтага няма.
June 7, 2025 at 12:19 PM
Бляха, аднакласнікі ператварыліся ў тых лысаватых мужыкоў, хто сядзіць у выходныя з вудамі на азёрах
May 25, 2025 at 2:39 PM
Binary search
May 21, 2025 at 8:46 AM
Пасля аналізу рынку працы можна досыць хутка прыйсці да высновы, што ў 2025 годзе лепшай кнігай па падрыхтоўцы да інтэрв'ю ў ІТ будзе біблія
May 20, 2025 at 3:28 PM
Толькі жанчына, якая нараджала, можа зразумець той боль, што адчувае мужчына, калі даведаўся, што грыф важыў не 20, а 18
May 18, 2025 at 4:31 PM
Да 30 гадоў у рамках чэкапа здаў некалькі аналізаў і дыягностык. Дыягназ сумны, усё ў норме, давядзецца яшчэ жыць і жыць
May 16, 2025 at 7:31 AM
Схадзіў да стаматолага першы раз, паглядзеў на кошты і зараз не разумею, а навошта беларусы з Польшчы, у якіх ёсць рызыка быць затрыманымі, ездзяць у Беларусь лячыць зубы. У Турцыі ці Грузіі кошты такія ж ці нават ніжэй
May 15, 2025 at 11:29 AM
калі нехта пераклаў хайповы мем
May 13, 2025 at 11:36 AM
Чаму, калі ў сакавіку +25, кожны лянівы піша пра глабальнае пацяпленне, але калі 10 траўня начамі мінус 5 і пачынае ісці снег, ніхто не заікаецца аб новым ледніковым перыядзе
May 10, 2025 at 12:51 PM
Вельмі сумна ад факту, што працадаўцам абыякава на ўсе дыпломы за 1-2-3 месцы з Мазгабойні
May 10, 2025 at 11:43 AM
Калі заказваць шаурму без маянэзу, то вы атрымаеце здаровы збалансаваны прыём ежы, але не атрымаеце шаурму
May 8, 2025 at 4:29 PM
Сёння я быў у лекара і папрасіў чатГПТ прааналізаваць УГД і заключэнне, даць рэкамендацыі. Ён паставіў мне разрыў манжэты правага пляча і прызначыў неблагое лячэнне. Нюанс толькі ў тым, што на здымку і ў заключэнні было запаленне левага калена
May 7, 2025 at 7:23 PM
Тым часам зумеры амаль дасягнулі ўзросту, у якім мілініялы пачалі па бумерску бурчаць
May 5, 2025 at 5:01 PM
Чаму адміністрацыя Трампа збіраецца ў выпадку зрыву перамоваў «умываць рукі», калі ў дадзеным выпадку ім трэба будзе прапаласкаць рот
April 19, 2025 at 6:31 AM
Дамоўленасць не біць па энергетыцы проста вызваліла ракеты, каб біць па мірняку
April 13, 2025 at 1:21 PM
З-за спецыфікі навучання штучны інтэлект не ўмее маляваць напоўнены да краёў келіх віна. Беларускі штучны інтэлект не ўмее маляваць брудныя вуліцы і ўсмешку
April 12, 2025 at 8:20 AM
Трамп сапраўды наш слон. Праўда посудная крама таксама наша
April 8, 2025 at 2:07 PM
Можна было б правесці нейкі флэшмоб, дзе мы настолькі незадаволеныя калабарацыяй Mark Formelle з Вольгай Бузавай, што спальваем іх шкарпэткі ці трусы, праўда пасля трох пранняў у мяне не засталося ніводных цэлых шкарпэтак ці трусоў
April 8, 2025 at 1:53 PM
April 8, 2025 at 8:50 AM
April 8, 2025 at 8:34 AM
А няма такога, нібыта інтэрнэт глабальна атупеў ва ўсіх праявах
April 7, 2025 at 5:46 PM
Бачу згадкі пра смерць "легендарнага рэпера" і згадкі пра колькасць ахвяр пасля ўдару па Крывым Рогу і лічу такі размен несправядлівым
April 5, 2025 at 10:22 AM