Angoulema
banner
angoulema.bsky.social
Angoulema
@angoulema.bsky.social
/калі вы бачыце ў маіх пастах памылкі, то я буду радая, калі вы выправіце іх у каментары/
J'apprends le français
Pinned
Каб не згубіць
Нарэшце знайшла. Я для сябе калісьці рабіла невялічкі чэлендж з рандомных словаў

Яшчэ, я часам заходжу сюды www.sigil.me/collection/a... і, гледзячы на назвы прыдумляю свае гісторыі. Там прыгожыя назвы)
Падобна на тое, што расейскую фігурыстку вельмі хочуць зацягнуць у медалі. "Нейтральную", ага, каб МАК працягнула ды разваліла.
Не можа быць нейтральных спартоўцаў у краінах, дзе спорт фінансуецца дзяржавай.
Карацей, цэнзурныя словы ў мяне заканчваюцца, і вольную праграму ў чацвер я глядзець не буду
February 17, 2026 at 9:46 PM
Хто-небудзь ведае афіцыйную прычыну паводле МАК для таго, каб расейцаў вярталі на міжнародныя спаборніцтвы?
Я дагэтуль 🤯 ад гэтага.
Бесіць.
February 17, 2026 at 6:59 PM
Учора нарэшце дарабіла другую сурвэтку, атрымалася ў колерах Wicked 😅
Апошні шэраг (кола?..) цёмна-зялёнай пухнатай ніткай - гэта было пекла 🤦🏻 можа быць шмат хібаў, але нічога не відаць 😅
February 16, 2026 at 9:33 AM
А калі б адразу арганізавана далі кухталя пуціну, ядзерная гонка не пайшла б на новы круг...
Польшча думае пра ўласную ядзерную зброю

Караль Наўроцкі заявіў, што Варшава павінна разгледзець магчымасць распрацоўкі ўласнай ядзернай зброі.

Паводле яго, краіна знаходзіцца «непасрэдна на мяжы ўзброенага канфлікту» і бачыць пагрозу з боку «агрэсіўнай, імперыялістычнай Расіі».
February 16, 2026 at 9:28 AM
Зразумела,чаму мне так зайшло crocheting, то бок вязанне шыдэлкам: ні ад якога іншага хобі я не атрымліваю такога хуткага дафаміну 😂 А тут раз-раз - і ўжо ё вынік 😁
February 14, 2026 at 12:18 PM
*прачнулася, паглядзела вынікі ў фк*
Ну, я спадзяюся, Малініна перастануць хайпіць з кожнага праса, асабліва тыя, хто пра існаванне фк успамінае раз на чатыры гады?
February 14, 2026 at 6:50 AM
Учора ўвечары было вось так.
Гляджу на прагноз, выглядае так нібыта амаль увесь снег сыйдзе - і зноў бухнуць маразы 😬
February 13, 2026 at 8:15 AM
Мая першая сурвэтка!
Некалькі разоў схібіла, але позна заўважыла, то не распускала, каб паправіць.
І я магу вязаць па схеме, йее!
February 12, 2026 at 4:20 PM
Reposted by Angoulema
✍️ Аляксандр Сержпутоўскі - этнограф і фалькларыст са Случчыны, які ўсё жыццё збіраў ды папулярызоўваў беларускую народную прозу

Ён хадзіў па Палессі, слухаў казачнікаў, запісваў забабоны, міфы і побыт - і першым сказаў: беларуская народная проза мае філасофскую глыбіню
February 10, 2026 at 7:21 PM
Люся прыходзіла! ❤️
Рэальна копія Нюркі 👀
Але здзічэла, калі спрабуеш падысці, збягае.
Блін, трэба неяк яе злавіць, каб стэрылізаваць, бо, здаецца, у яе няма гаспадароў, якія б гэтым заняліся...
February 11, 2026 at 8:05 AM
#белскай хто ў Беларусі, Алімпіяду можна цяпер глядзець на сайце Алімпіяды. Напэўна, напісалі, што з нашага боку заблочылі трансляцыі.
February 10, 2026 at 5:46 PM
Вітаю, я кудзельная маньячка 🫣
February 10, 2026 at 2:16 PM
Яшчэ не надакучыла 😁
Трэба яшчэ навучыцца колер мяняць.
February 9, 2026 at 8:29 PM
Вельмі карыстае відэа - як вымаўляць імёня біятлетаў з розных краін :)
(Для мяне нарвежскія імёны і прозвішчы самыя складаныя)
youtu.be/uoEiGi0qReM?...
Can You Pronounce Them All? | Biathletes Pronounce Their Olympic Teammates’ Names
YouTube video by Biathlonworld
youtu.be
February 9, 2026 at 8:14 AM
Цікава, як па-рознаму рыпіць снег пад нагамі ў вялікі мароз і ў зусім малы.
Файнае надвор'е зараз ❄️
February 5, 2026 at 9:21 PM
#белскай ці хто збіраецца глядзець Алімпіяду, і якія віды, калі так?
Проста цікава :)
Я дакладна буду біятлон, і фігурнае катанне (не факт, што ўсё). Можа яшчэ штосьці часткова.
February 4, 2026 at 7:10 PM
Я ж не пахвалілася.
Давязала во павязку на галаву :)
Файненькі ўзор, каму цікава, магу даць спасылку.
Па адчуваннях шыдэлкам вязаць хутчэй, чым спіцамі 🤔
February 3, 2026 at 11:56 AM
Поўня.
Не маю паняцця, чаму камера дадае блік, я як працірала.
February 2, 2026 at 8:57 PM
Вось што трэба рабіць халодным зімовым ранкам.
У нас, дарэчы, было -28. Ужо -24.
February 2, 2026 at 7:25 AM
Учора ночарам выходзіла з Яськай. Амаль поўня над алычой у глазуры
February 1, 2026 at 4:43 PM
Reposted by Angoulema
Сегодня ожидается самая холодная ночь. Посмотрите на карту: в 19:20 многие метеостанции уже фиксируют значения -20° и ниже, а к завтрашнему утру температура воздуха опустится -25..-28°, местами до -31°.
February 1, 2026 at 4:33 PM
Сёння ўсё глазураванае.
January 27, 2026 at 1:26 PM
З вязаннем шыдэлкам я пазнаёмілася ў школе, бо дома вязалі адное спіцамі. А класе ў трэцім я пайшла на "кружок", дзе вучылі вязаць шыдэлкам. Шыдэлка мне аддала бабуліна сястра (магчыма, гэта яно ж на фота). Вязалі чарапашку. Мне ў выніку давязвала аднакласніца, бо неяк у мяне не йшло)
⬇️
January 27, 2026 at 8:53 AM
Глядзіце, якая сняжынка ❄️✨🤍
January 24, 2026 at 5:58 PM
Мы сёння, мусіць, поўдзень, бо ў нас ідзе сняжок ❄️
January 24, 2026 at 10:43 AM