мне снілася, што
banner
1827364554.bsky.social
мне снілася, што
@1827364554.bsky.social
сёння мне снілася, што мяне прывязалі да слупа і затыкалі спіцамі рукі і сэрца 60 разоў, а потым пахавалі. я знайшла ў труне балон з паветрам, скарысталася ім, крыху пачакала, ударыла крышку і пачала рыць зямлю, мае бацькі мне дапамаглі і панеслі дадому. потым снілася, што я выходжу з дома, а каля
April 24, 2025 at 8:52 AM
мне снілася,што 8 чалавек пераўтвараюцца ў чорнае вока(плоскае) з бежавым шарыкамі унутры(аб'ёмным) і змагаюцца супраць чорнага ромба(плоскага).кожны з гэтых людзей мае свае здольнасці і пэўную колькасць энергіі,якая знаходзіцца ў камянях пэўнага колеру кшталту паралелепіпеда і якую паказвае яркасць
April 23, 2025 at 10:40 PM
22.04.2025 мне снілася нейкае мерапрыемства (не зусім) у зале маей кватэры, на якім не могуць прысутнічаць мужчыны ўзростам ад 55 гадоў, жанчыны ад 53 гадоў і каты́. я пачала мерапрыемства, якое выглядала так, што я бачыла белыя вобразы на чорным фоне. сярод іх было вока, якое размяшчалася ўнутры
April 23, 2025 at 10:02 PM
сёння мне снілася, што мы з кветкамі(?) спрабуем сабраць форму з кітайскіх слоў
April 23, 2025 at 9:53 PM
сёння мне снілася, што мы з мамай ехалі на машыне(фактычна яна выглядала як машына, але адчувалася, быццам я хаджу сваімі нагамі і мае ногі-колы гэтай машыны), мама сказала, што рада, што ў яе ўжо не атрымаецца аднавіць свае правы кіроўцы, мы выехалі на сустрэчную, трапілі пад дождж, потым заехалі
April 23, 2025 at 9:50 PM
сёння мне снілася, што я павінна забіць натоўп людзей, якія стаяць за нейкімі дошкамі і атачаюць будынак, у якім я знаходжуся. я частку закідала кактэйлямі молатава, а частку падпаліла, мяне таксама падстрэлілі(з лука)
потым мне снілася, што я працую ў пякарні і ў мяне там ёсць ложак, на якім я магу
April 23, 2025 at 9:26 PM
Reposted by мне снілася, што
OMG... Я нарэшце дамалявала 😭🩵
Пярсцяначка!AU Каралева эльфаў Ху Тао запрашае Пярсцяначку-Люмін да свайго каралеўства

#GenshinImpact #Genshin #Lumine #HuTao #art
April 15, 2025 at 1:46 PM
19.03.2025
мне сніўся нейкі метад лічэння (ці лячэння), які я не памятаю.
потым мне сніліся вавёркі, адна вавёрка ела нешта неядомае, падобнае на каштаны, але гэта не былі каштаны, яны былі цвёрдыя і ўнутры пустыя, яна гэта з'ела і потым ванітавала,але ўсё адно працягвала есці. увогуле гэта была то
March 24, 2025 at 12:45 PM
21.03.2025
сон нумар тры
мне снілася, што мы з нейкім хлопцам спаборнічаем у збіранні магічных артэфактаў. мы ляцелі над ракой і ён сказаў мне, што ў гэтай рацэ знаходзіцца адзін з артэфактаў, я ўбачыла, што ў рацэ нехта плавае і падумала, што гэта драпежнікі. я нырнула ў раку,а пад вадой было бачна
March 24, 2025 at 12:19 PM
21.03.2025
сон нумар два
мне снілася, што я рашаю ланцужок па арганічнай хіміі пра сінтэз нейкага газу, ён быў лёгкі, я сказала, што гэта газ мяне траўмуе. потым было выступленне, у якім мяне запрасілі ўдзельнічаць, але я адмовілася. там трэба было вісець на нейкай палцы і ўтрымацца як мага даўжэй
March 24, 2025 at 12:15 PM
21.03.2025 мне снілася, што ў прыгожым асвятленні даволі хутка заходзіць месяц,я паспрабавала гэта сфатаграфаваць, але калі націскала на кнопку здымка, месяц быццам электрызаваўся. я стаяла на прыпынку гасцініца агат і нейкая штука пачала паўзці туды [у гасцініцу?]. потым я з кімсьці абмяркоўвала
March 24, 2025 at 11:48 AM
ўчора мне снілася, што я сяджу ў нейкай зале, дзе трэба гуляць у настольныя гульні, каб прайсці экзамен, і ў нас з апаненткай гульня, дзе мы кідаем кубік і нам выпадаюць розныя сітуацыі, якія мы павінны прыдумаць і апісаць. маёй апанентцы выпала прыдумаць, як яна стварае жоўты крышталь і маю
March 24, 2025 at 12:47 AM
сон нумар два
мне сніўся нейкі свет, дзе людзі могуць пераўтварацца ў дзікоў(у сюжэце далей гэтага чамусьці не было???). мы біліся з нейкім мужчынам,ён мяне атруціў іголкай, я пачала шукаць супрацьяддзе і ў выніку высветліла,што гэта алей,але ўсё адно памерла. я перадала пасланне сябрам такім чынам,
March 24, 2025 at 12:23 AM
мне снілася, што мы з дзяўчынай прыехалі на нейкі ваенны аб'ект, каб там нешта знайсці, я адчыніла шкатулку і на мяне паляцеў пыл, я хутка зачыніла, але пасля гэтага я захварэла і мая рука набыла чырвона-фіялетава-зялены колер, які распаўсюджваецца далей, і калі ўсё цела будзе такога колеру, то я
March 23, 2025 at 11:50 PM
мне снілася, што я сяджу перад адчыненым акном і нешта спяваю, потым бачу, як бела-чорны кот бяжыць за рудой коткай, котка забягае да мяне ў хату,я гляджу на яе і разумею, што яна не хоча, каб я пусціла катá сюды, я зачыняю акно перад катом і ён застаецца на вуліцы
March 18, 2025 at 5:15 PM
мне снілася, што я сказала маме, што хачу памерці, а яна ўзяла зарадку ад тэлефона, адным канцом уткнула у разетку, а другі дала мне і сказала, каб я за яго трымалася. я ўзяла гэтую частку зарадкі і мяне паступова пачало быццам засмоктваць туды і трэсці, потым я вырашыла,што ўсе ж не хачу паміраць і
March 12, 2025 at 7:59 PM
мне снілася, што мы з бацькамі стаім у чарзе ў кіёск, мама доўга спрачаецца з прадаўчыняй за рэшту, а тату іншы прадавец кажа, што папяровых квіткоў ужо няма, засталіся толькі электронныя. тады тата працягвае яму нешта падобнае на польскі квіток, а прадавец прабівае яго сашчэпкай
March 11, 2025 at 6:41 PM
сёння мне снілася, што дзяўчына можа рабіць татуіроўкі, і тое, што яна наб'е(і пры гэтым думае) здзяйсняецца, сама яна сказала, што гэта жахлівая здольнасць і яна не хоча ёй карыстацца. у яе з мужам ёсць машына, на акне якой вісіць галаграма, у наступнай частцы сна я глядзела з
March 11, 2025 at 6:41 PM