Вось і замацаваны пост Хто я? Аянамі Рэй /закрэсьлена/ Ну а калі сур'ёзна, вы на старонцы чалавека па імі Ігар, можаце зваць Гарыкам Люблю вучыць мовы, вязаць, глядзець фільмы, хадзіць на доўгія шпацыры і ныць незнаёмым людзям пра жыцьцё А яшчэ я не беларус хіхі
Ցանկանում եմ Ձեզ հաճելի ընթերցում
Вось і замацаваны пост Хто я? Аянамі Рэй /закрэсьлена/ Ну а калі сур'ёзна, вы на старонцы чалавека па імі Ігар, можаце зваць Гарыкам Люблю вучыць мовы, вязаць, глядзець фільмы, хадзіць на доўгія шпацыры і ныць незнаёмым людзям пра жыцьцё А яшчэ я не беларус хіхі
Дзякуй за адказы, я проста думаў, што зноў прастуда, але сымптомы былі нетыповыя. Паколькі да лекара хер запішашся, сказаў пра гэта сяброўцы, а яна сказала, што хутчэй за ўсё алергія. Але дагэтуль у мяне ніколі не было алергій
Ці ёсць сярод маіх падпісьнікаў алергікі? Якія ў вас звычайна сымптомы?
September 13, 2025 at 8:29 PM
Дзякуй за адказы, я проста думаў, што зноў прастуда, але сымптомы былі нетыповыя. Паколькі да лекара хер запішашся, сказаў пра гэта сяброўцы, а яна сказала, што хутчэй за ўсё алергія. Але дагэтуль у мяне ніколі не было алергій
Праз тое, што мне вельмі падабаецца беларуская мова, у мяне часам зьяўляецца акцэнт, калі я па-расейску размаўляю, а я нагадаю, што я ўвесь час або ў Маскве, або ў Падмаскоўе, а ў самой Беларусі быў толькі два дні, і тое толькі ў Віцебску ды Мінску
September 7, 2025 at 11:01 AM
Праз тое, што мне вельмі падабаецца беларуская мова, у мяне часам зьяўляецца акцэнт, калі я па-расейску размаўляю, а я нагадаю, што я ўвесь час або ў Маскве, або ў Падмаскоўе, а ў самой Беларусі быў толькі два дні, і тое толькі ў Віцебску ды Мінску
Гаддэм, я зноў успомніў, што ў мяне ёсьць блюскай, і ў гэты раз сапраўды нешта здарылася, напрыклад, зьезьдзіў у Армэнію і зноў наведаў Арзамас. А яшчэ я цяпер афіцыйна магістрант! Яшчэ два гады пагрызу граніт навукі
September 5, 2025 at 12:49 AM
Гаддэм, я зноў успомніў, што ў мяне ёсьць блюскай, і ў гэты раз сапраўды нешта здарылася, напрыклад, зьезьдзіў у Армэнію і зноў наведаў Арзамас. А яшчэ я цяпер афіцыйна магістрант! Яшчэ два гады пагрызу граніт навукі
Даўно я сюды нічога не пісаў, але ў мяне і няшмат чаго было. Думаў, што буду праходзіць практыку прама на факультэце, але зараз мы проста наладжаваем прыборы, пакуль выкладчык на адпачынку
August 11, 2025 at 1:14 PM
Даўно я сюды нічога не пісаў, але ў мяне і няшмат чаго было. Думаў, што буду праходзіць практыку прама на факультэце, але зараз мы проста наладжаваем прыборы, пакуль выкладчык на адпачынку
Я з тых людзей, хто нічога ня можа рабіць, калі зьяўляюцца хоць якія пляны. У нас паездка толькі праз тыдзень, а я ўжо не магу ні на чым сканцэнтравацца і так з усімі справамі
June 30, 2025 at 8:56 PM
Я з тых людзей, хто нічога ня можа рабіць, калі зьяўляюцца хоць якія пляны. У нас паездка толькі праз тыдзень, а я ўжо не магу ні на чым сканцэнтравацца і так з усімі справамі
Сёньня ўпершыню давялося напісаць скаргу на кіроўцу аўтобуса, бо калі твой прыпынак пралятаюць па другім радзе, гэта ўжо як мінімум непавага да пасажыра
June 29, 2025 at 8:28 PM
Сёньня ўпершыню давялося напісаць скаргу на кіроўцу аўтобуса, бо калі твой прыпынак пралятаюць па другім радзе, гэта ўжо як мінімум непавага да пасажыра
Учора, выходзячы з аўтобуса, забыў там студэнцкі і зразумеў гэта толькі празь пяць хвілін. Пусьціўся ў пагоню за гэтым аўтобусам і ў выніку дагнаў яго на прыпынку за 9 км ад таго, на якім я выйшаў 🕯️🌹
June 29, 2025 at 9:44 AM
Учора, выходзячы з аўтобуса, забыў там студэнцкі і зразумеў гэта толькі празь пяць хвілін. Пусьціўся ў пагоню за гэтым аўтобусам і ў выніку дагнаў яго на прыпынку за 9 км ад таго, на якім я выйшаў 🕯️🌹
Я моцна хачу вывучыць чуваскую (у мяне няма чуваскіх каранёў), але па ёй матэрыялаў, як паветра на месяцы 😔 Хаця мне сяброўка падкінула прыладу накшталт дуалінга, я ня вельмі люблю такі спосаб, хаця абіраць няма з чаго
June 24, 2025 at 7:41 AM
Я моцна хачу вывучыць чуваскую (у мяне няма чуваскіх каранёў), але па ёй матэрыялаў, як паветра на месяцы 😔 Хаця мне сяброўка падкінула прыладу накшталт дуалінга, я ня вельмі люблю такі спосаб, хаця абіраць няма з чаго
Вырашыў, што ўжо трэба ўсё ж нешта рабіць са скурай твара, тым болей, што на лбе і носе яна часта жырная, хоць патэльню змазвай. Цяпер мой morning routine доўжыцца ня тры хвіліны, а дзесяць, і падаецца, што гэта не ліміт
June 21, 2025 at 8:09 AM
Вырашыў, што ўжо трэба ўсё ж нешта рабіць са скурай твара, тым болей, што на лбе і носе яна часта жырная, хоць патэльню змазвай. Цяпер мой morning routine доўжыцца ня тры хвіліны, а дзесяць, і падаецца, што гэта не ліміт
Я летась купіў сабе накладкі ад сонца на акуляры, бо шмат сядзеў за рулём і так выйшла, што ўранку ехалі на ўсход, а ўвечары на захад, але зараз ужо болей за тыдзень амаль без перапынкаў ідзе дождж 🕯️🌹
June 20, 2025 at 3:26 PM